V Германа-беларускі энергетычны форум

Павялічыць фота

10 кастрычніка 2016 года адбыўся V Германа-беларускі энергетычны форум у супрацоўніцтве з Германскім энергетычным агенцтвам, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, які працягваўся палову дня. 

Павялічыць фота Форум адкрылі Крысціна Хаверкамп, кіраўніца Германскага энергетычнага агенцтва, Леанід Шэнец, першы намеснік міністра энергетыкі, Уладзімір Аўгусцінскі, кіраўнік Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі, і Пасол Петэр Дэтмар. Галоўнымі тэмамі форума былі актуальнае развіццё ў сферы палітыкі энергаэфектыўнасці абедзвюх краін, пытанні інтэграцыі аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама энергетычныя патрабаванні ў адносінах да будынкаў.

V Германа-беларускі энергетычны форум