Развіццё знешнеэканамічных сувязей

Neues Logo Germany Trade and Invest (GTAI)

Germany Trade & Invest (GTAI)

Germany Trade & Invest з'яўляецца Агенцтвам эканамічнага развіцця Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Яно стварае і захоўвае працоўныя месцы і такім чынам умацоўвае эканоміку Германіі. Маючы больш за 50 прадстаўніцтваў і разгалінаваную партнёрскую сетку ва ўсім свеце, Germany Trade & Invest падтрымлівае нямецкія кампаніі пры іх выхадзе на замежныя рынкі, прасоўвае Германію як пляцоўку для вядзення бізнесу і суправаджае замежныя кампаніі пры размяшчэнні іх бізнесу ў Германіі.

BMWi

„Fit for Partnership with Germany“

Нямецка-беларуская праграма падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў мэтанакіравана рыхтуе сённяшніх і будучых кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь да ўстанаўлення дзелавых кантактаў і наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з нямецкімі прадпрыемствамі. Штогод у практычных трэнінгах удзельнічаюць каля 40 беларускіх кіраўнікоў. Тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2017 года.

Alt und Jung arbeiten gemeinsam

Senior Expert Service

Служба Старэйшых Экспертаў SES – фонд германскай экономікі па міжнароднаму супрацоўніцтву – гэта вядучая грамадская арганізацыя Германіі, якая аб'ядноўвае ў сабе спецыялістаў і кіраўнікоў, якія выйшлі на пенсію, але працягваюць прадастаўлять бясплатныя кансультатыўныя паслугі. Паслугі SES разлічаны ў першую чаргу на малыя і сярэднія прадпрыемствы, органы каммунальнага кіравання, палаты і эканамічныя аб'яднанні, сацыяльныя і медыцынскія ўстановы, а таксама арганізацыі, якія працуюць у сферы адукацыі і павышэння кваліфікацыі.

V Германа-беларускі энергетычны форум

10 кастрычніка 2016 года адбыўся V Германа-беларускі энергетычны форум у супрацоўніцтве з Германскім энергетычным агенцтвам, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. 

Сустрэча Пасла Германіі Петэра Дэтмара з Аляксандрам Шуміліным

Пасол Германіі Петэр Дэтмар 26 лістапада ўпершыню сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Шуміліным. Кіраўнік ведамства расказаў пра задачы і будучыя праекты арганізацыі. Таксама былі абмеркаваны стан і перспектывы двухбакавых адносін.

Удзел Пасла Германіі ў 4-ым Нямецка-Беларускім энергетычным форуме

Пасол Германіі Петэр Дэтмар прыняў удзел у 4-ым Нямецка-Беларускім энергетычным форуме. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, Нямецкае энергетычнае агенцтва (dena), Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўны энергетычны канцэрн «Белэнерга».

8-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Нямецка-беларускі эканамічны клуб і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі пад патранатам пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэра Дэтмара правялі 12-га лістапада 2015 г. 8-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

(© AA)

Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія стымулюе знешнеэканамічную дзейнасць

Logo "Deutsche Zusammenarbeit"

Новы замежны лагатып для праектаў германскага міжнароднага супрацоўніцтва

Ад гэтага часу праекты германскага міжнароднага супрацоўніцтва будуць ажыццяўляцца пад новым, адзіным лагатыпам «Deutsche Zusammenarbeit» («Германскае супрацоўніцтва»).

BQ-Portal

BQ-Portal – гэта цэнтральная інфармацыйная платформа прызнання прафесійнай кваліфікацыі ў Германіі. На сайце www.bq-portal.de замежныя спецыялісты з прафесійнай адукацыяй знойдуць падрабязную інфармацыю аб працэдуры прызнання, а таксама апісанне сваіх дыпломаў аб прафесійнай адукацыі ці перападрыхтоўцы на нямецкай мове, якія яны змогуць выкарыстоўваць як для падачы рэзюме, так і для прызнання сваіх пасведчанняў аб прафесійнай адукацыі.

Anerkennung in Deutschland

Прызнанне атрыманай за мяжой кваліфікацыі

Германіі патрэбны спецыялісты. Многія фірмы, рамёславыя прадпрыемствы, медыцынскія ўстановы ўжо зараз не могуць абыходзіцца без замежных спецыялістаў. З 1 красавіка 2012 г. магчымасці прызнання атрыманай за мяжой кваліфікацыі значна палепшыліся.

DENA

Вы плануеце мерапрыемствы на тэму “Аднаўляльныя крыніцы энергіі?”

Вы яшчэ не знайшлі падыходзячых інфармацыйных матэрыялаў і ілюстрацый? Тады Вы можаце бясплатна арэндаваць выстаўку “renewables – Made in Germany” Нямецкага энергетычнага агенцтва dena. Дадзеная выстаўка створана з мэтай прыцягнуць увагу да магчымасцяў укаранення аднаўляльных крыніц энергіі і садзейнічаць распаўсюджванню ведаў. На 26 плакатах падрабязна прадстаўлены прынцыпы працы розных тэхналогій атрымання энергіі, іх асноўныя перавагі і аптымальныя галіны прымянення.

Знешнеэканамічныя сувязі

Schiffscontainer

Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Нямецка-беларускі эканамічны клуб

Нямецка-беларускі эканамічны клуб быў заснаваны ў 2006 годзе. Ён з'яўляецца правапераемнікам Нямецкага эканамічнага клуба ў Мінску, які паспяхова працаваў яшчэ з 1994 г. Яго мэта – садзейнічаць камунікацыі, дыялогу і развіццю эканамічных адносін сярод членаў Клуба, а таксама паміж членамі Клуба і беларускімі ўстановамі, арганізацыямі і вядомымі асобамі. Эканамічны клуб аказвае кампетэнтную экспертную падтрымку асобам і арганізацыям, якія адказныя за прыняцце рашэнняў, з'яўляецца крыніцай ініцыятыў і прапаноў.

Новости экономики. Информационные материалы предлагает Вашему вниманию редакция Немецкой волны

19.10.2017 2.03

"Роснефть" договорилась о добыче нефти в Иракском Курдистане

"Роснефть" заплатит правительству Иракского Курдистана до 340 млн евро за участие в нефтедобыче в регионе с 2021 года.


18.10.2017 10.54

Суд в Карлсруэ отверг жалобу на участие бундесбанка в программе ЕЦБ по скупке облигаций

Истцы требовали незамедлительно запретить бундесбанку участвовать в программе ЕЦБ по скупке облигаций стран еврозоны. Конституционный суд ФРГ отказался вынести частное определение по данному иску.


17.10.2017 16.20

Airbus и Bombardier будут вместе собирать самолеты серии С

Французский концерн приобретает контрольный пакет "дочки" Bombardier по сборке самолетов серии С. Сделка означает новый поворот в торговой войне канадской компании на рынке США.


17.10.2017 1.26

Daimler отзывает свыше миллиона автомобилей Mercedes-Benz

Mercedes-Benz класса E (A 238)

Неполадки в модуле управления подушек безопасности в редких случаях могут привести к их необоснованному развертыванию.


16.10.2017 12.33

Lufthansa готова заплатить 500 млн евро за обанкротившуюся Alitalia

Стюардессы Alitalia

Lufthansa намерена приобрести часть Alitalia. План санации обанкротившейся авиакомпании предусматривает сокращение до 6 тысяч рабочих мест, сообщает Corriere della Sera.