Новы замежны лагатып для праектаў германскага міжнароднага супрацоўніцтва

Logo "Deutsche Zusammenarbeit" Павялічыць фота (© AA)

Ад гэтага часу праекты германскага міжнароднага супрацоўніцтва будуць ажыццяўляцца пад новым, адзіным лагатыпам «Deutsche Zusammenarbeit» («Германскае супрацоўніцтва»). Асабліва гэта датычыць праектаў, што рэалізуюцца, напрыклад, Kreditanstalt für Wiederaufbau – Крэдытным інстытутам па аднаўленні эканомікі (KfW) або Германскім таварыствам міжнарод­нага супрацоўніцтва «Deutsche Gesellschaft für Internationale Zusammenarbeit (GIZ) GmbH», якія раней часта самі рабілі рэкламу з выкарыстаннем уласных лагатыпаў. Новы лагатып паказвае, што праект фінансуецца Федэратыўнай Рэспублікай Германія, а не якім-небудзь прадпрыемствам ці грамадскай арганізацыяй.

Як дзяржаўная, так і недзяржаўная актыўнасць Германіі ў галіне супрацоўніцтва ў мэтах развіцця мае высокі аўтарытэт ва ўсім свеце. «Made in Germany» лічыцца ўвасабленнем якасці – гэта датычыць і германскіх праектаў за мяжой. Новы лагатып закліканы выразна і аднолькава прадстаўляць шырокамаштабную і шматпланавую актыўнасць Федэральнага ўрада за мяжой. Актыўнасць Германіі тым самым становіцца ўсё больш распазнавальнай таксама і ў галіне гуманітарнай дапамогі, прадухілення крызісаў і ўрэгулявання канфліктаў, садзейнічання дэмакратызацыі і ў іншых галінах.

Новы замежны лагатып для праектаў германскага міжнароднага супрацоўніцтва

Schiffscontainer