8-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Нямецка-беларускі эканамічны клуб і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі пад патранатам пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэра Дэтмара правялі 12-га лістапада 2015 г. 8-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Тэма дадзенага мерапрыемства, якое было адзначана высокай актыўнасцю наведвальнікаў, была «Германія і Беларусь – актуальны стан і перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва». Асаблівая ўвага надавалася патэнцыялу супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі, транспарта і лагістыкі.

У рамках буйнейшага двухбаковага эканамічнага форуму ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўнікі бізнесу і палітычнай сферы абедзвюх краін абмяркавалі прагнозы эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама перспектыўныя галіны і бізнес-мадэлі для германа-беларускага і мультынацыянальнага партнёрства.

У ходзе подыумнай дыскусіі нямецкія і беларускія прадпрымальнікі, якія працуюць у Беларусі, прадэманстравалі прыклады паспяховай сумеснай працы, а таксама назвалі рызыкі для прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі. Акрамя таго была абмеркавана актуальная эканамічная сітуацыя ў Беларусі, а таксама неабходнасць структурных рэформ.

Патэнцыял Беларусі як сувязнага звяна паміж Еўрапейскім Саюзам і Еўразійскім Эканамічным Саюзам на дадзены момант раскрыты толькі часткова – магчымасці для паспяховай кааперацыі пранцыпова існуюць. Для гатага павінны і надалей паляпшацца рамачныя ўмовы для замежных інвестыцый і эканамічнай дзейнасці.

8-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь