Уезд у Расію і выезд з Расіі праз Беларусь

Achtung Павялічыць фота (© dpa)

Мяжу з Расійскай Федэрацыяй з верасня 2016 года не дазваляецца перасякаць грамадзянам трэціх краін, паколькі адпаведныя памежныя пераходы ў прававых адносінах прадугледжаны толькі для карыстання грамадзянамі Беларусі і Расіі. Гэта таксама тычыцца грамадзян трэціх краін, якія падарожнічаюць па чыгунцы або паветраным транспартам праз тэрыторыю Беларусі ў Расійскую Федэрацыю і наадварот. Расійскія ўрадавыя крыніцы пацвердзілі змяненне памежнага рэжыму на расійска-беларускай мяжы. З мэтай прадухілення выпадкаў забароны на ўезд/выезд рэкамендуецца не ўязджаць ў Расійскую Федэрацыю з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і наадварот па чыгунцы або паветраным транспартам.

Таксама было аб'яўлена аб узмоцненым пашпартным кантролі ў адносінах да пасажыраў авіярэйсаў з Мінска і ў Мінск з 12 лютага 2017 года ва ўсіх маскоўскіх аэрапортах.

Уезд у Расію і выезд з Расіі праз Беларусь

Landstraße, LKW auf dem Weg zum Kunden