Дапамога для Быхаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната

Павялічыць фота

Намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Аня Лутэр у канцы лістапада наведала Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат у п. Ірдзіца (Магілёўская вобл.) і падчас афіцыйнай цырымоніі перадала ўстанове апарат ультрагукавой тэрапіі захворванняў суставаў, а таксама новы кацёл для прыгатавання ежы.

Набыццё абсталявання было прафінансавана са сродкаў Пасольства Германіі для гуманітарных мікрапраектаў.

У доме-інтэрнаце пражываюць зараз 200 чалавек. Большая частка з іх - людзі ў пажылым узросце, якім патрэбен догляд.

Дапамога для Быхаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната