Супрацоўнікі Пасольства Германіі накіроўваюцца да дзяцей, якіяпацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы

Павялічыць фота

Супрацоўнікі Пасольства Германіі ў Мінску з 2 па 4 мая знаходзіліся ў службовай паездцы з мэтай збору біяметрычных даных дзяцей, якія выязджаюць за мяжу ў складзе чарнобыльскіх груп. Паездкі гэтых груп з гуманітарных прычын вельмі важныя для Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Дзеля таго, каб такія паездкі маглі без абмежаванняў ажыццяўляцца і пасля ўвядзення візавай інфармацыйнай сістэмы (VIS) у Беларусі ў чэрвені 2015 г. без асабістай падачы дзецьмі дакументаў на візу ў Мінску, пасольства арганізуе такія службовыя паездкі сваіх супрацоўнікаў. Мы дзякуем дзецям і іх бацькам, а таксама актыўным добраахвотным памочнікам на месцах за цёплы прыём і выдатную падтрымку.

Чарнобыльскія дзіцячыя групы могуць звяртацца да Пасольства Германіі, каб своечасова ўзгадніць зручны час для такой паездкі. Пасольства просіць аднесціся з паразуменнем да таго, што з прычыны абмежаваных людскіх і матэрыяльных рэсурсаў і найвышэйшага прыярытэту гуманітарных паездак гэта працэдура магчыма выключна для чарнобыльскіх дзіцячых груп і не ажыццяўляецца для іншых асоб.