Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да сада надзеі”

Павялічыць фота

29 красавіка 2016 г. Аляксандр Тамковіч прэзентаваў сваю новую кнігу Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да сада надзеі”, якая была выдадзена пры фінансавай падтрымцы Пасольства Германіі ў Мінску. 30 гадоў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аўтар падводзіць вынікі дапамогі, якая ў гэты час была аказана Беларусі з боку Германіі.

Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Петэр Дэтмар адкрыў прэзентацыю прывітальным словам, у якім адзначыў, што гатоўнасць немцаў да аказання дапамогі служыла і сёння служыць таму, каб дапамагчы людзям, што пацярпелі ад катастрофы, пераадолець яе наступствы і пабудаваць лепшую быдучыню. Таксама на мерапраемстве выступілі людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць у чарнобыльскай дапамозе і ўзгадваюцца ў кнізе. Сярод іх – пастар Андрэас Гёрліх, палітык і паэт Уладзімір Някляеў, намеснік кіраўніка кампаніі “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў, старшыня Беларускай Асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, журналісты Сяргей Ваганаў і Аляксандр Уліцёнак, а таксама шэраг асоб, якія прымалі ўдзел у шматлікіх праектах, што ажыццяўляліся заснаваным Генадзем і Ірынай Грушавымі фондам “Дзецям Чарнобыля” разам з нямецкімі партнёрамі. Як падкрэсліў аўтар, гэтай кнігай ён хацеў змяніць імідж немцаў, які раней быў звязаны ў першую чаргу з Другой сусветнай вайной, паколькі немцы былі першымі, хто прыйшоў беларусам на дапамогу пасля Чарнобыльскай катастрофы. Ва ўсёй Германіі былі створаны больш за 250 ініцыятыў, многія з якіх працуюць і сёння. Валянціна Смольнікава, адна з удзельніц сумесных праектаў, назвала кнігу Тамковіча “чарнобыльскай бібліяй”.

Фотагалерэя: прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча