Візіт Упаўнаважанага па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Бэрбель Кофлер у Рэспубліку Беларусь

6 сакавіка ў Мінску адбыліся палітычныя перамовы паміж Упаўнаважаным Федэральнага ўрада па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Бэрбель Кофлер і Старшынёй Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэем Навумовічам. Яны абмеркавалі сярод іншага ход выканання прынятага ў канцы 2016 года плана дзеянняў Рэспублікі Беларусь ў галіне правоў чалавека, пытанне адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама пытанні правоў чалавека ў сферы эканомікі і гандлю. Упаўнаважаны Федэральнага ўрада таксама сустрэлася з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем. Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях у галіне правоў чалавека, у прыватнасці, аб магчымасцях супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі і грамадзянскай супольнасцю