Праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі

Павялічыць фота Тут Вы знойдзеце пералік праваабарончых арганізацый, якія працуюць у Беларусі. Калі Вы хацелі б прапанаваць уключыць яшчэ іншыя няўрадавыя арганізацыі ў гэты спіс, звяртаецеся, калі ласка, да нашай кантактнай асобы (гл. справа).

Праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі

  • Праваабарончы цэнтр "Вясна"

    Асноўнымі задачамі праваабарончага цэнтра "Вясна" з'яўляюцца практычная дапамога ў рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў, звязаных з прававой абаронай грамадзян; вывучэнне стану грамадскай супольнасці і прававой абароны ў Рэспубліцы Беларусь; папулярызацыя грамадазнаўчых і прававых ведаў; дэмакратычна-прававая адукацыя грамадзян; падтрымка грамадскіх ініцыятыў у праваабрончай дзейнасьці; спрыянне духоўнаму і культурнаму адраджэнню беларускай дзяржавы, што з'яўляецца падмуркам павагі да правоў чалавека.

    Organization
    Праваабарончы цэнтр "Вясна"
    Вэб-адрас
    www.spring96.org
  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт

    БХК выяўляе выпадкі парушэння правоў чалавека, аказвае прававую дапамогу канкрэтным людзям, рэгулярна праводзіць праваабарончыя семінары і трэнінгі па навучанні моладзевых актывістаў і юрыстаў, займаецца выданнем спецыяльнай літаратуры, арганізоўвае разнастайныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. БХК праводзіць аналіз заканадаўства і выступае з прапановамі па яго ўдасканаленні.

    Organization
    Беларускі Хельсінкскі Камітэт
    адрас

    вул. К. Лібкнехта, 68, офіс 1201

    220036 Мінск

    Тэлефон
    +375 17 222 48 01
    факс
    +375 17 222 48 00
    Вэб-адрас
    www.belhelcom.org
  • Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Платформа"

    ІАУ "Платформа" была створана з мэтай абароны правоў і законных інтарэсаў асуджаных, а таксама людзей, якія сутыкаюцца з судовай сістэмай, са следчымі органамі, з дасудовым расследаваннем. У цяперашні час ІАУ "Платформа" вядзе актыўную працу па маніторынгу выканання правоў чалавека ў папраўчых калоніях і следчых ізалятарах. Супрацоўнікамі Установы праводзяцца прэс-канферэнцыі, у якіх бяруць удзел былыя зняволеныя і іх сваякі, якія сутыкнуліся з самавольствам у беларускіх папраўчых установах.

    Organization
    Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Платформа"
    Мабільны тэлефон
    +375 29 164 97 88
    Вэб-адрас
    platformarb.com