Права чалавека на чыстую пітную ваду і санітарыю

Sauberes Wasser für die Städte, Indonesien/Jakarta Павялічыць фота (© picture alliance)

Сур'ёзная праблема

Каля 900 мільёнаў людзей ва ўсім свеце не маюць доступу да чыстай пітнай вады, 2,5 млрд. людзей не забяспечаны туалетами. Захворванні, абумоўленыя гэтымі абставінамі, забіваюць больш дзяцей, чым такія хваробы, як малярыя, адзёр ці ВІЧ/СНІД. Штогод дзеці прапускаюць больш за 400 мільёнаў школьных дзён па прычыне захворванняў, якія суправаджаюцца паносам. Мільёны дзяцей і падлеткаў, такім чынам, губляюць шансы на адукацыю і магчымасць выйсці са стану галечы. У сувязі з тым, што насельніцтва планеты расце і колькасць трушчоб ва ўсім свеце павялічваецца, трэба зыходзіць з абвастрэння гэтай праблемы. Шматлікія праблемы ўзнікаюць, у тым ліку, з-за недастатковай інфармаванасці людзей і табуізіравання праблем.

Прызнанне права на чыстую ваду правам чалавека

Германія сумесна з Іспаніяй даўно выступае за права на чыстую пітную ваду і санітарыю, адно з асноўных правоў, якія вынікаюць з Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Па ініцыятыве Германіі і Іспаніі Генеральная Асамблея ААН у снежні 2013 г. прыняла рэзалюцыю, у якой упершыню ўсімі дзяржавамі-членамі ААН было адназначна прызнана права чалавека на чыстую пітную ваду і санітарыю. Такім чынам, дзяржавы заклікаюцца да стварэння падыходзячых рамачных умоў і нарматыўных дакументаў, а таксама да здзяйснення інвестыцый і стварэння стымулаў да інвеставання для таго, каб паступова палепшыць становішча насельніцтва з забеспячэннем пітной вадой. Ажыццяўленне права на ваду азначае, што кожны чалавек павінен мець доступ да чыстай, прымальнай якасці і даступнай па цане вадзе, якая павінна быць забяспечана ў дастатковым для задавальнення ўласных патрэбнасцей аб'ёме. Санітарыя таксама павінна быць бяспечнай, гігіенічнай, даступнай па цане і прымальнай якасці.

(Аўтарскія правы: Міністэрства замежных спраў Германіі)