Дзейнасць Германіі ў Савеце па правах чалавека ААН

Menschenrechtsrat der Vereinten Nationen, Schweiz/Genf Павялічыць фота (© picture alliance)

Савет па правах чалавека ААН у Жэневе

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвесціла абарону правоў чалавека адной са сваіх першачарговых задач. Пры гэтым Савету па правах чалавека ў сістэме ААН надаецца цэнтральная функцыя. Савет па правах чалавека ў 2006 годзе быў заснаваны як арганізацыя-пераемніца Камісіі па правах чалавека ААН.

Членства Германіі

З 2006 па 2009 гг. Германія з'яўлялася членам-заснавальнікам гэтай арганізацыі. Савет па правах чалавека – для Германіі гэта цэнтральная міжнародная ўстанова, дзейнасць якой прысвечана абароне правоў чалавека і далейшаму развіццю стандартаў у галіне правоў чалавека. Са студзеня 2013 г. Германія зноў з'яўляецца членам Савета па 2015 г., а 28 кастрычніка 2015 г. яна 174 галасамі была зноў выбрана Генеральнай Асамблеяй і атрымала наступны мандат на тэрмін з 2016 па 2018 гг. Steinmeier bei seiner Rede vor dem UN-Menschenrechtsrat Павялічыць фота (© Photothek/Trutschel)

Выступленне Штайнмаера перад Саветом ААН по правах чалавека

3 сакавіка 2015 г. Міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер прыняў удзел у адкрыцці 28-га пасяджэння Савета ААН по правах чалавека. У сваім выступленні перад Саветам ён падкрэсліў, што без міру не можа быць правоў чалавека, а без правоў чалавека немагчымы мір.

Далейшая інфармацыя аб наведванні Міністрам замежных спраў Штайнмаерам Савета ААН па правах чалавека (на англійскай мове)

Поўны тэкст выступлення Міністра замежных спраў перад Саветам (на англійскай мове)

(Аўтарскія правы: Міністэрства замежных спраў Германіі)