Сферы дзейнасці

Millennium-Entwicklungsziele der Vereinten Nationen Павялічыць фота (© UN)

Найвышэйшай мэтай знешняй палітыкі Германіі з'яўляецца захаванне міру і міратворчасць. У аснове многіх жа канфліктаў ляжаць сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. Кожны падыход, які ўлічвае правы чалавека, таму ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі. Зыходзячы з гэтага, не павінна быць ніякіх галін палітыкі, у якіх адсутнічаюць пытанні правоў чалавека. Наадварот, падтрымка правоў чалавека павінна разглядацца як агульная задача, якія тычыцца ўсіх галін палітыкі. Ніжэй прыведзены прыклады некаторых галоўных накірункаў палітыкі Германіі ў галіне правоў чалавека.

Menschenrechtsrat der Vereinten Nationen, Schweiz/Genf

Дзейнасць Германіі ў Савеце па правах чалавека ААН

Савет па правах чалавека – для Германіі гэта цэнтральная міжнародная ўстанова, дзейнасць якой прысвечана абароне правоў чалавека і далейшаму развіццю стандартаў у галіне правоў чалавека.

The Basketball Artists School

Праваабарончыя праекты

Праз свае прадстаўніцтвы за мяжой Федэральнае міністэрства замежных спраў падтрымлівае шырокі дыяпазон праваабарончых праектаў. Тут Вы можаце знайсці некалькі прыкладаў:

Aung San Suu Kyi, demokratische Oppositionsführerin in Myanmar und Friedensnobelpreisträgerin 1991, trifft Markus Löning, den Beauftragten der Bundesregierung für Menschenrechtspolitik und Humanitäre Hilfe

Абарона праваабаронцаў

У многіх краінах людзі ідуць на вялікую рызыку для таго, каб абараняць правы асобных персон, каб увогуле азнаямляць людзей з правамі чалавека ці ствараць арганізацыі па абароне пэўных правоў ці частак насельніцтва.

Барацьба супраць прымянення смяротнага пакарання

Германія разглядае права на жыццё як найвышэйшы здабытак. Таму Федэральны ўрад ужо на працягу многіх гадоў сумесна са сваімі партнёрамі па Еўрапейскім Саюзе ва ўсім свеце праводзіць актыўную палітыку супраць прымянення смяротнага пакарання.

Sauberes Wasser für die Städte, Indonesien/Jakarta

Права чалавека на чыстую пітную ваду і санітарыю

Каля 900 мільёнаў людзей ва ўсім свеце не маюць доступу да чыстай пітнай вады, 2,5 млрд. людзей не забяспечаны туалетами. Захворванні, абумоўленыя гэтымі абставінамі, забіваюць больш дзяцей, чым такія хваробы, як малярыя, адзёр ці ВІЧ/СНІД.