Асновы

Menschenrechtsrat der Vereinten Nationen, Schweiz/Genf Павялічыць фота (© picture alliance)

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

У 1948 годзе, болей чым 60 гадоў назад, у Парыжы сабраліся мужчыны і жанчыны з усіх кантынентаў, каб прапанаваць чалавецтву незвычайнае бачанне будучыні ў мірным і справядлівым свеце. Так яны прынялі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Дэкларацыя зыходзіць з «прыроджанай годнасці і раўных і неад'емных правоў» усіх людзей і прызнае іх за кожным чалавекам, не робячы ніякай розніцы адносна колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі ці падобных крытэрыяў. А гэта як раз ёсць тое, што разумеецца пад паняццем «правы чалавека»: правы человека – гэта правы, якія належаць кожнаму чалавеку толькі па той прычыне, што ён чалавек, незалежна ад нейкіх прыкмет, якія адрозніваюць людзей адзін ад аднаго.

Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах/Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах

Сумесна з двумя Пактамі ААН аб правах чалавека, якія былі прыняты ў 1966 годзе – Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах – гэта Дэкларацыя ўтварае так званы «International Bill of Rights» (Міжнародны біль аб правах чалавека). Яго дапаўняе шэраг іншых дамоў адносна правоў чалавека, якія вызначаюць больш падрабязныя палажэнні па абароне ад дыскрымінацыі, напрыклад, дыскрымінацыі жанчын і расавай дыскрымінацыі, ці фармулююць у канвенцыі цэнтральныя прынцыпы абароны правоў чалавека, такія як абсалютная забарона прымянення катаванняў і рабства. Гэтыя дамовы і дадатковыя пратаколы да іх, якія фіксуюць такія падрабязнасці, як магчымасці абскарджвання ці абмысловыя механізмы абароны, на сённяшні дзень ратыфікавалі многія дзяржавы.

Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека

Прыняццем Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і асноўных свабод у 1950 годзе на еўропейскім узроўні набыла моц дамова, якая нават дазваляе прымусовае, у судовым парадку, ажыццяўленне законных правоў. Апроч гэтага, і Лісабонскі дагавор Еўрапейскага Союза, які набыў моц у снежні 2009 года, утрымлівые выразныя заявы наконт падтрымкі правоў чалавека.

Непадзельнасць правоў чалавека

Правы чалавека часта падзяляюць на тры пакаленні. Першае пакаленне ахоплівае грамадзянскія і палітычныя правы, напрыклад, права на жыццё і фізічную недатыкальнасць, на свабоду і маёмасць, свабоду слова і свабоду сходаў ці на свабоду веравызнання. Эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы таксама называюць другім пакаленнем правоў чалавека – пад імі разумеюць права чалавека на адэкватны ўзровень жыцця, у тым ліку на адэкватную ежу, права на працу і адэкватную плату, права ствараць прафесійныя саюзы, адмысловую ахову сем'яў, цяжарных, мацярок і дзяцей, права на найвышэйшы дасягальны ўзровень здароў'я, права на адукацыю ці права свабодна ўдзельнічаць у культурным жыцці грамадства. Дапаўняюцца гэтыя правы трэцім пакаленнем калектыўных правоў, такіх як права на развіццё ці права на мір.

Аднак, сістэматычны падыход, у адпаведнасці з якім правы чалавека падзяляюць на тры пакаленні, сёння ўжа замяняецца болей глыбокім усведамленнем сапраўднай непадзельнасці і ўзаемазалежнасці ўсіх правоў чалавека. Немагмыма карыстацца палітычнымі і грамадзянскімі правамі, калі чалавек не мае хаця б мінімальныя эканамічныя ўмовы для існавання. З іншага боку, эканамічныя і сацыяльныя дасягненні не павінны ісці на шкоду свабодзе чалавека.

Асноўны закон Германіі

І на нацыянальным узроўні Германія адразу ў Артыкуле 1 Асноўнага закона прызнае сваю прыхільнасць правам чалавека: «Годнасць чалавека недатыкальная. Паважаць і абараняць яе – абавязацельства ўсёй дзяржаўнай улады. Таму нямецкі народ прызнае недатыкальныя і неадчужальныя правы чалавека ў якасці асновы ўсялякага чалавечага згуртавання, міру і справядлівасці на зямлі». Германія з'яўляецца ўдзельнікам амаль усіх канвенцый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якія тычацца правоў чалавека, а таксама ўсіх еўрапейскіх нарматыўных дакументаў аб правах чалавека.

(Copyright: Auswärtiges Amt)