Гуманітарнае супрацоўніцтва

Інфармацыя пра гуманітарнае супрацоўніцтва і дапамогу Беларусі з боку Германіі

Адкрыццё помніка ў памяць аб забітых яўрэях Рудзенскага гета

Па запрашэнні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Пасол Петэр Дэтмар 24 ліпеня прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці помніка ў памяць аб забітых яўрэях Рудзенскага гета. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі заснавальнікі Фонду Лазаруса, які фінансаваў будаўніцтва помніка, Пасол Ізраіля, Павераны ў справах ЗША, а таксама прадстаўнікі горада Рудзенск.

Прэзентацыя нямецкай версіі кнігі «Мы помнім! Свету помніць завяшчаем…»

2 лютага ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна адбылася прэзентацыя нямецкай версіі зборніка ўспамінаў вязняў гета «Мы помнім! Свету помніць завяшчаем…», якая стала магчымай дзякуючы падтрымцы Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэра Дэтмара.

Штайнмаер прыняў удзел у перамовах у Мінску па сітуацыі ва Украіне (лістапад)

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер прыняў удзел у перамовах у Мінску па сітуацыі ва Украіне

Міністры замежных спраў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі сустрэліся 29 лістапада ў Мінску, каб абмеркаваць далейшыя крокі для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны. У сталіцы Беларусі два гады таму назад было заключана першае Мінскае пагадненне аб мірным урэгуляванні канфлікту.

Дзень народнага смутку 2016

З нагоды Дня народнага смутку ля помніка ваеннапалонным Другой сусветнай вайны на могілках у Тарасаве адбылося памятнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, рэлігійных канфесій, а таксама старшыня Ждановічскага сельсавета.

Перадача абсталявання Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах

1 жніўня 2016 г. пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар у рамках праекта па аказанні дапамогі перадаў дырэктару Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вользе Алейнікавай абсталяванне для кантролю за аптымальнай канцэнтрацыяй лекавых прэпаратаў.

Супрацоўнікі Пасольства Германіі накіроўваюцца да дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы

Супрацоўнікі Пасольства Германіі ў Мінску з 2 па 4 мая знаходзіліся ў службовай паездцы з мэтай збору біяметрычных даных дзяцей, якія выязджаюць за мяжу ў складзе чарнобыльскіх груп. Паездкі гэтых груп з гуманітарных прычын вельмі важныя для Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да сада надзеі”

30 гадоў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аўтар падводзіць вынікі дапамогі, якая ў гэты час была аказана Беларусі з боку Германіі.

Памятнае мерапрыемства ў Трасцянцы

Па ініцытыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама 18 сакавіка 2016 года на месцы былога лагера смерці «Трасцянец» адбылося памятнае мерапрыемства, на якім былі пасаджаны дрэвы ў памяць аб ахвярах і адкрыта мемарыяльная дошка.

Гуманітарнае супрацоўніцтва

Das Europaparlament in Straßburg

Міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль

Sigmar Gabriel

Кіраўніком Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі з'яўляецца Федэральны міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль (СДПГ)

Барацьба за мір у "нармандскім фармаце"

25-годдзе Германскага адзінства

Федэральны міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль сказаў сёння (16.06.) у Берліне з нагоды смерці Гельмута Коля наступнае:

Helmut Kohl

«Мы толькі што пачулі аб тым, што памёр былы федэральны канцлер Гельмут Коль. Ён быў вялікім дзяржаўным дзеячом, вялікім нямецкім палітыкам і, перш за ўсё, вялікім еўрапейцам, які вельмі шмат зрабіў н...

Старшынства ў ЕС

EU-Ratspräsidentschaft von Malta 1.1. bis 30.6.2017

У першым паўгоддзі 2017 г. пасяджэнні Савета Еўрапейскага Саюза праходзяць пад старшынствам Мальты.