Федэральны міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль сказаў сёння (16.06.) у Берліне з нагоды смерці Гельмута Коля наступнае:

Helmut Kohl Павялічыць фота (© Bundesregierung/Konrad R. Müller)

«Мы толькі што пачулі аб тым, што памёр былы федэральны канцлер Гельмут Коль. Ён быў вялікім дзяржаўным дзеячом, вялікім нямецкім палітыкам і, перш за ўсё, вялікім еўрапейцам, які вельмі шмат зрабіў не толькі для аб'яднання Германіі, але і аб'яднання Еўропы. Гэта яго завяшчанне. Менавіта такім Коль застанецца ў памяці немцаў. У гэтыя хвіліны мы ў думках знаходзімся з яго сям'ёй і дзецьмі. Памёр сапраўды вялікі немец».

Федэральны міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль пра смерць Гельмута Коля

Auswärtiges Amt Berlin