Міністр замежных спраў Штайнмаер аб жудасных падзеях у Берліне

Міністр замежных спраў Штайнмаер заявіў 19.12.2016 перад сваім вылетам з Падэрборна ў Берлін наступнае:

"Я глыбока ўзрушаны страшнымі паведамленнямі аб падзеях, якія здарыліся каля Мемарыяльнай царквы ў Берлiне.

Многія з тых, хто вырашыў сёння вечарам наведаць калядны кірмаш, загінулі, яшчэ больш людзей атрымалі раненні.

Я выказваю глыбокія спачуванні сем'ям, сваякам і сябрам ахвяр. Шматлікім пацярпеўшым я жадаю хутчэйшай папраўкі.

Пакуль што мы не ведаем напэўна, што на самой справе здарылася сёння ўвечары. Органы бяспекі ўзмоцнена працуюць над тым, каб зрабіць бяспечным месца здарэння і знайсці вінаватых."

Міністр замежных спраў Штайнмаер аб жудасных падзеях у Берліне

Frank-Walter Steinmeier