У сувязі з прайшоўшымі ў Беларусі дэманстрацыямі Федэральны міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль зрабіў наступную заяву (28.03.):

Sigmar Gabriel Павялічыць фота (© Thomas Trutschel/photothek.net)

Ад дзеянняў беларускіх улад, скіраваных супраць мірных грамадзян, якія выступілі па важным сацыяльным пытанням, зыходзіць цяжкі сігнал. Людзі выйшлі на вуліцу ў мінулую суботу і ў апошнія тыдні, скарыстаўшы сваё права, што з'яўляецца неад'емнай складаючай плюралістычнага грамадства. Ужыванне насілля ў адказ на гэта – несуразмерная рэакцыя, таксама як і шматлікія арышты пратэстуючых, журналістаў і іншых людзей з іх акружэння

Адкрытае грамадства мусіць быць у стане вытрымаць разнастайнасць думак і дыялог і па крытычным пытанням. Кампетэнтныя ведамствы павінны не проста паважаць права на правядзенне мірных дэманстрацый, але і забяспечваць людзям магчымасць карыстацца гэтым правам.

Тыя асобы, якія ўсё яшчэ затрыманыя, павінны быць вызвалены як мага хутчэй. Нельга дапусціць далейшых неабгрунтаваных арыштаў і прысудаў толькі з-за таго, што людзі выказваюць свой погляд.

Мы і надалей хочам добрага і квітнеючага суіснавання на падставе агульных інтарэсаў і нашых еўрапейскіх каштоўнасцей. Але мы не можам утойваць той факт, што гэтыя падзеі  азначаюць адкат назад“.

У сувязі з прайшоўшымі ў Беларусі дэманстрацыямі Федэральны міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль зрабіў наступную заяву (28.03.):

Auswärtiges Amt