Прывітальнае слова Фэдэральнага міністра замежных спраў Зігмара Габрыэля з нагоды Дня Германскага адзінства 3 кастрычніка 2017 года

Außenminister Sigmar Gabriel Павялічыць фота (© Auswärtiges Amt) Амаль што тры дзесяцігоддзі таму мы святкавалі ўзяднанне Германіі і з захапленнем віталі пераадоленне падзелу Еўропы на Усход і Захад. Памяць аб пераадоленні таго, што падзяляла нас, да гэтага часу кранае людзей ва ўсім свеце. Мы з удзячнасцю азіраемся назад на гэты гістарычны шанс і на палітыкаў, якія тады заклалі фундамент для ўз‘яднання краіны: Вілі Брандт і Гельмут Коль, які пакінуў нас у гэтым годзе.

Гэтай падзеі папярэднічалі гады палітыкі разрадкі тагачаснага Федэральнага канцлера Вілі Брандта, у якія нягледзячы на супярэчнасці паміж сістэмамі ўдалося дасягнуць перамен праз збліжэнне. Самаахвярная праца Германіі на карысць еўрапейскай інтэграцыі, прымірэнне з суседнімі дзяржавамі і адмова ад нацыянальных уладных амбіцый стварылі ўмовы для дасягнення адзінства Германіі.

Пасля ўз‘яднання Германіі і хвалі пераўтварэнняў, скіраваных на замацаванне норм дэмакратыі і прававой дзяржавы, што ахапіла тады многія краіны ва ўсім свеце, сёння мы зноў жывём у тыя часы, калі ўсё больш выразным становіцца антаганізм інтарэсаў. За апошнія гады глабальныя выклікі сталі больш шматлікімі: геапалітычныя канфлікты, тэрарызм, міграцыйныя патокі і бежанцы, беднасць і голад, а таксама змяненне клімату, якое працягваецца, і эпідэміі ўяўляюць сабой вялікія задачы, якія стаяць перад грамадствамі ўсяго свету.

Мы па-ранейшаму ў пошуках - як казаў Вілі Брандт - сусветнай унутранай палітыкі, што характэрызуецца глабальнай справядлівасцю, сілай права і пераадоленнем нацыяльных межаў. Сусветнае грамадства за апошнія гады дасягнула значнага прагрэсу. Павестка дня да 2030 года з‘яўляецца для яго ў роўнай меры вяхой, задачай і абяцаннем. Адолець такія глабальныя выклікі як, напрыклад, змяненне клімату з яго драматычнымі наступствамі як засухі і паводкі можна толькі разам і на роўных. Мірнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў і крызісаў таксама з‘яўляецца глабальнай задачай; стабілізацыя і развіццё адкрываюць жыццёвыя перспектывы.

Ні адна дзяржава ў свеце асобна не можа вырашыць міжнародныя праблемы, якія стаяць перад намі. Пераадолець усе гэты праблемы можна не шляхам ізаляцыі, а толькі разам з моцнымі партнёрамі. Зыходзячы са сваёй гісторыі і досведу, назапашанага ў ходзе пераодолення тыраніі, стварэння і ўмацавання заснаванай на дэмакратычных прынцыпах прававой дзяржавы, наша краіна прымае гэтыя выклікі. Германія гатова ўзяць на сябе адказнасць на міжнароднай арэне. Таму яна вылучыла сваю кандыдатуру на месца непастаяннага члена Савета Бяспекі Арганізацыі Аб‘яднаных Нацый на 2019-2020 гг. Сёння мы жывём у часы вялікіх выклікаў. Пытанне аб тым, ці пераадолеем мы гэтыя выклікі, будзе вызначаць будучыню чалавецтва і нашай планеты. Але мы жывём і ў свеце мноства новых шансаў, якія мы павінны актыўна скарыстоўваць. Дзень Германскага адзінства з‘яўляецца добрай нагодай успомніць пра гэта.

Прывітальнае слова Фэдэральнага міністра замежных спраў Зігмара Габрыэля з нагоды Дня Германскага адзінства 3 кастрычніка 2017 года

Feier zur deutschen Wiedervereinigung