Германія – глабальны партнёр / Інавацыі і якасць

Удзел Германіі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у Еўрапейскім Саюзе і Афганістане – вось галоўныя тэмы знешняй палітыкі Германіі як глабальнага партнёра, што асвятляюцца ў чарговым нумары «.de Magazin Deutschland». Федэральны міністр замежных спраў Гіда Вестэрвеле ў сваім інтэрв'ю падкрэслівае асаблівую адказнасць Германіі за Еўрапейскі Саюз і гаворыць аб новай фінансава-палітычнай стабільнасці ЕС, а таксама аб мэтах Палітычнага Саюза ў Еўропе. Вынікі першага году Германіі ў ролі непастаяннага члена Савета Бяспекі ААН (палова прадугледжанага тэрміну) подводзіць германскі пасол пры ААН Петэр Віціг. На Канферэнцыі па Афганістану, якая абылася ў Боне ў снежні 2011 г., былі вызначаны прыярытэтныя тэмы міжнароднага ўдзелу ў Афганістане пасля вываду воінскага кантынгенту да канца 2014 г.

Zukunftstechnologie Bionik: Die bionische Qualle "Air Jelly" des deutschen Technologiekonzerns Festo gleitet ferngesteuert durch die Luft. Павялічыць фота (© Festo AG)

А яшчэ свежы нумар часопіса «.de Magazin Deutschland» прапануе зазірнуць у недалёкую будучыню і знаёміць з новымі тэндэнцыямі ў навуцы і тэхналогіях. Чатыры нобелеўскія лаўрэаты з Германіі ў эксклюзіўных інтэрв'ю расказваюць аб тым, на што здольныя навуковыя даследаванні заўтрашняга дня (раздзел «Інавацыі і якасць»). «Дзе ствараецца будучыня», – так называецца артыкул, які прысвечаны галінам, дзе Германія займае перадавыя пазіцыі. Гэта экалагічная і медыцынская тэхніка, машынабудаванне, біёніка, аўтамабілебудаванне і нанатэхналогіі – усяго шэсць накірункаў. А ў матэрыяле аб тэхналагічным канцэрне Siemens журналісты „.de“ намалявалі партрэт аднаго з вядучых германскіх прадпрыемстваў, якое адкрывае  сябя нанава – у якасці канцэрна, што робіць стаўку на зялёныя тэхналогіі.

Акрамя таго, у новым нумары «.de» чытачы змогуць пазнаёміцца з вялікім нямецкім мастаком Герхардам Рыхтарам (у 2012 г. ён адзначае сваё 80-годдзе), а таксама наведаць горад Касэль, дзе ў 2012 г. увесь мастацкі свет зноў збярэцца на выставе documenta.

Гэтыя і іншыя артыкулы, рэпартажы і інтэрв'ю новага нумара «.de Magazin Deutschland» можна знайсці online па адрасе: www.magazin-deutschland.de .

Германія – глабальны партнёр / Інавацыі і якасць