Франк-Вальтэр Штайнмаер выбраны 12-ым Федэральным прэзідэнтам

Frank-Walter Steinmeier wurde zum 12.Bundespräsidenten gewählt Павялічыць фота (© Michael Gottschalk/photothek.net)

12 лютага 2017 года былы міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер Федэральным сходам у Берліне быў выбраны 12-ым Федэральным прэзідэнтам. У першым туры выбараў Штайнмаер атрымаў 931 з 1239 сапраўдных галасоў. Такім чынам, ён у першым туры выбрання на вышэйшую пасаду краіны атрымаў абсалютную большасць галасоў, неабходную ў адпаведнасці з Асноўным законам. Новаму кіраўніку дзяржавы 61 год; у сваёй прамове з нагоды выбрання ён заклікаў: «Давайце праявім мужнасць, тады я не баюсь за будучыню!»

19 сакавіка Штайнмаер заступіць на пасаду пасля таго, як прынясе прысягу дзяржаве на сумесным пасяджэнні Бундэстага і Бундэсрата.

Франк-Вальтэр Штайнмаер – новы Федэральны прэзідэнт

Schloss Bellevue