Прэзентацыя нямецкай версіі кнігі «Мы помнім! Свету помніць завяшчаем…»

Павялічыць фота

2 лютага ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна адбылася прэзентацыя нямецкай версіі зборніка ўспамінаў вязняў гета  «Мы помнім! Свету помніць завяшчаем…», якая стала магчымай дзякуючы падтрымцы Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэра Дэтмара. 

У кнігу, якую выдалі М.І. Крапіна, Т.С. Курдадзэ, Я.М. Мурахоўскі, Ф. В. Рэйзман і В. Л. Трахтэнберг, увайшлі 26 успамінаў сведкаў аб Мінскім гета. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел поруч са сведкамі тых падзей галоўны рабін Павялічыць фота Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання Мардэхай Райхінштэйн і старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Барыс Герстэн.