Кардынал Шонбарн наведаў Трасцянец

Павялічыць фота

Пасля святочнай імшы ў Будславе ў сувязі з урачыстасцямі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, якая з'яўляецца заступніцай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн з Вены 2 ліпеня наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» у Мінску і азнаёміўся з далейшымі планамі па стварэнні комплексу.

Кардынала Шонбарна суправаджалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, пасол Аўстрыі Аляксандр Баерль, прадстаўнік Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Вольга Рэнш, а таксама пасол Германіі Петэр Дэтмар.