Памятнае мерапрыемства ў Трасцянцы

Павялічыць фота Па ініцытыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама 18 сакавіка 2016 года на месцы былога лагера смерці «Трасцянец» адбылося памятнае мерапрыемства, на якім былі пасаджаны дрэвы ў памяць аб ахвярах і адкрыта мемарыяльная дошка.

Пасля гэтай цырымоніі ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых была закладзена капсула з зямлёй з лагера смерці «Трасцянец».

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, Мінгарвыканкама, рэлігійных канфесій, Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў, а таксама дыпламатычнага корпуса.

Пасол Германіі Петэр Дэтмар у рамках дадзенага мерапрыемства выступіў з прамовай. Павялічыць фота

Памятнае мерапрыемства ў Трасцянцы