Сустрэча прадстаўніка Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькера Траера з міністрам замежных спраў Беларусь Уладзімірам Макеем

Сустрэча прадстаўніка Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькера Траера з міністрам замежных спраў Беларусь Уладзімірам Макеем (ліпень) Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску) 1 ліпеня 2016 г. міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам галоўнага ўпраўляючага Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькерам Траерам, якого суправаджаў пасол Германіі Петэр Дэтмар. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-германскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Напярэдадні Фолькер Траер пасля кароткага прывітання з боку міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага правёў сустрэчы з першым намеснікам міністра эканомікі Аляксандрам Забароўскім і кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 15-гадовага юбілею са дня заснавання Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сустрэча прадстаўніка Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькера Траера з міністрам замежных спраў Беларусь Уладзімірам Макеем