Візіт дэлегацыі Ландтага і міністра юстыцыі федэральнай зямлі Саксонія

Павялічыць фота

27 чэрвеня 2016 г. міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дэлегацыяй Ландтага федэральнай зямлі Саксонія пад кіраўніцтвампрэзідэнта Ландтага Маціяса Рослера і міністра юстыцыі Саксоніі, Себасцьяна Гемкова.

Шматдзённая паездка дэлегацыі саксонскага парламента, да якой належалі таксама прадстаўнікі бізнесу федэральнай зямлі Саксонія, была падрыхтавана Фондам імя Конрада Адэнаўэра ў супрацоўніцтве з Парламенцкім форумам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У рамках візіту таксама адбыліся сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі, прадстаўнікамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама наведванне Віцебска.

Візіт дэлегацыі Ландтага і міністра юстыцыі федэральнай зямлі Саксонія