Візіт дэпутатаў Бундэстага ў Рэспубліку Беларусь

www.sovrep.gov.by Павялічыць фота Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу (© www.sovrep.gov.by)

З 3 па 6 кастрычніка 2016 года адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі германа-беларускай парламенцкай групы дружбы. Дэпутаты Бундэстага Утэ Фінк-Крэмер (СДПГ) і Олівер Кацмарэк (СДПГ) у рамках візіту сустрэліся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, намеснікам міністра эканомікі Дзмітрыем Крутым, старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, а таксама з прадстаўнікамі абедзвюх палат Парламента Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, дэлегацыя сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і наведала дзіцячы цэнтр “Надзея” і Парк высокіх тэхналогій “Беларусь”.

Візіт дэпутатаў Бундэстага ў Рэспубліку Беларусь