I Нямецка-беларускі форум «Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industrie 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі»

Павялічыць фота Пасол Петэр Дэтмар звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў першага Нямецка-беларускага форуму «Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industrie 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі», які быў арганізаваны Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Балеслаў Пірштук, намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Корчык, а таксама прадстаўніца Федэральнага Павялічыць фота міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі Анжэлік Вайкум-Грос.