Семінар па пытаннях норматворчай дзейнасці

Редакция журнала "Юстиция Беларуси" Павялічыць фота (© Редакция журнала "Юстиция Беларуси")

Германскі фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва (IRZ) і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 28 і 29 лістапада 2016 года на спецыялізаваным семінары ў Мінску абмеркавалі пытанні норматворчасці, норматворчых технік і ацэнкі наступстваў правапрымянення. Пасол Петэр Дэтмар ў пачатку мерапрыемства падкрэсліў значэнне сучаснай, эфектыўнай норматворчасці і «добрых» законаў. Пры гэтым да норматворчага працэсу, па яго словах, павінны своечасова прыцягвацца ўсе значныя ўдзельнікі і грамадскія групы і ў дастатковай меры ўлічвацца актуальныя грамадскія тэндэнцыі. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі прывітаў супрацоўніцтва з IRZ і адзначыў, што Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выконвае ў норматворчым працэсе важную каардынуючую функцыю. Акрамя экспертаў з Ведамства федэрального канцлера, Федэральнага міністэрства юстыцыі і абароны правоў спажыўцоў, а таксама ўніверсітэта г. Гамбурга ў двухдзённым семінары прынялі ўдзел беларускія парламентарыі, дзяржаўныя служачыя і эксперты з Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі Прэзідэнта і структур, якія задзейнічаны ў працэсе норматворчасці.

IRZ з яго больш чым 24-гадовым вопытам у сферы прававой кансалцінгавай дзейнасці ў амаль што 25 краінах уносіць важны ўклад у супрацоўніцтва ў галіне юрыспрудэнцыі з Рэспублікай Беларусь. Мэта пры гэтым заключаецца не ў тым, каб экспартаваць нямецкае права «адзін к аднаму», а ў тым, каб атрымліваць карысць з разважанняў і сістэмных падыходаў з улікам прававых традыцый і вопыту Рэспублікі Беларусь. Гэта магчыма пры дапамозе непасрэднага абмену і дыялогу пры разглядзе канкрэтных прававых пытанняў.

Семінар па пытаннях норматворчай дзейнасці

Редакция журнала "Юстиция Беларуси"