Пасол Петэр Дэтмар на канферэнцыі „Эканамічная бяспека ў глабалізаваным свеце“

Павялічыць фота

1 і 2 чэрвеня ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму „Эканамічная бяспека ў глабалізаваным свеце“, якая была арганізавана Еўрапейскім цэнтрам па даследаванні пытанняў бяспекі імя Джорджа К. Маршала, экспертнай ініцыятывай Мінскі дыялог“, Фондам імя Конрада Адэнауэра і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2 чэрвеня канферэнцыю адкрыў Міністр замежных спраў Уладзмір Макей. Напярэдадні ўдзельнікаў віталі дэкан Каледжа па вывучэнні пытанняў бяспекі і міжнародных адносін Цэнтра імя Дж. К. Маршала Эндру Мічта і Пасол Германіі Петэр Дэтмар, які выступіў з уступным словам на тэму „Эканамічная бяспека – ініцыятывы і выклікі“.