Візіт пасла Петэра Дэтмара ў Віцебск

У рамках свайго першага візіту на Віцебшчыну на новай пасадзе Пасол Германіі Петэр Дэтмар 12 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым. Пасля гэтага нямецкі дыпламат наведаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава і правёў сустрэчу з рэктарам ВНУ Аляксеем Ягоравым.

Напачатку свайго візіту кіраўнік нямецкай дыпламатычнай місіі прыняў удзел у адкрыцці V Міжнароднага эканамічнага форуму ў Віцебску і ў экскурсіі па выстаўцы прадукцыі прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.