Візіт пасла Германіі Петэра Дэтмара ў Магілёў

Падчас свайго першага візіту ў Магілёў на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 25 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім. Пасля гэтага нямецкі дыпламат наведаў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова і правёў размову з першым прарэктарам Дзмітрыем Лаўрыновічам, а таксама прыняў удзел у дыскусіі са студэнтамі. Напрыканцы свайго візіту пасол наведаў адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны „Магілёў“ і Магілёўскага тэхнапарка і пагутарыў з іх кіраўнікамі Андрэем Ярцавым і Васілём Малачковым.