“Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця”

У рамках кампаніі “Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця”, арганізаванай прадстаўніцтвам ПРААН, Пасол Германіі Петэр Дэтмар прыняў удзел 2 снежня 2016 г. у мерапрыемствах у Магілёве. Ён выступіў з прывітальным словам на адкрыцці ў Лядовым палацы, а таксама перад паказам нямецкага фільма “Freistatt” у кінатэатры “Радзіма”. Акрамя таго, Пасол прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу мясцовых ініцытыятыў, накіраваных на прасоўванне здаровага ладу жыцця, і дыскусіі на тэму “Мэты ўстойлівага развіцця”.