Сустрэча Пасла са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым

Падчас свайго першага візіту на Гродзеншчыну на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 2 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. У размове прымаў удзел мэр Гродна Мечыслаў Гой.

Таксама адбыліся сустрэчы з намеснікам кіраўніка свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" Дзмітрыем Ражковым, з рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэем Каралём і студэнтамі ВНУ.

Акрамя таго Пасол наведаў сярэднюю школу № 15 імя Карбышава і ўручыў дыпломы па нямецкай мове 1-й ступені (DSD I) вучням, якія паспяхова здалі экзамен у 2015 годзе.

Напрыканцы Петэр Дэтмар агледзеў лютэранскую кірху ў Гродне (яна з'яўляецца адзінай лютэранскай царквой у Беларусі), дзе пастар Уладзімір Татарнікаў расказаў аб рэстаўрацыі кірхі.