Візіт пасла Германіі Петэра Дэтмара ў Гомель

У рамках свайго першага візіту ў Гомель на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 23 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам. Пасля гэтага нямецкі дыпламат наведаў школу № 49, дзе адбылося ўручэнне дыпломаў на нямецкай мове 1-й і 2-йступені 30 вучням. Напрыканцы свайго візіту пасол наведаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і сустрэўся з рэктарам Аляксандрам Рагачовым, а таксама прыняў удзел у дыскусіі са студэнтамі.