Візіт пасла Германіі Петэра Дэтмара ў Брэст

У рамках свайго першага візіту ў Брэст на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 2 чэрвеня 2016 г. сустрэўся са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолем Лісам.

Пасля гэтага нямецкі дыпламат наведаў свабодную эканамічную зону “Брэст” і правёў размову з кіраўніком адміністрацыі Фёдарам Каланчуком. 

Акрамя таго пасол сустрэўся з рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Ганнай Сендзер і прыняў удзел у дыскусіі са студэнтамі. 

Напрыканцы свайго візіту нямецкі госць пабываў у сярэдняй школе № 7 з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы і пагутарыў з яе дырэктарам Святланай Язерскай і вучнямі школы.