Візіт пасла Германіі ў Брэст

6 кастрычніка пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Петэр Дэтмар сумесна з намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама Сяргеем Жукавым і дырэктарам мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой» Грыгорыем Бысюком адкрылі ў Брэсцкай крэпасці вандроўную выставу «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

Пасля гэтага пасол правёў сустрэчу са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком.

Па дарозе ў Брэст Петэр Дэтмар усклаў вянок да помніка на месцы масавага знішчэння нямецкімі акупацыйнымі ўладамі мірнага насельніцтва «Бронная Гара».