Перадача абсталявання Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах

1 жніўня 2016 г. пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар у рамках праекта па аказанні дапамогі перадаў дырэктару Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вользе Алейнікавай абсталяванне для кантролю за аптымальнай канцэнтрацыяй лекавых прэпаратаў.