Германа-беларускія двухбаковыя адносіны

Двухбаковыя адносіны Германіі і Беларусі

Германія і Беларусь супрацоўнічаюць у сферы палітычных, эканамічных, культурных адносін, а таксама ў сферы грамадзянскай супольнасці.

“Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця”

У рамках кампаніі “Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця”, арганізаванай прадстаўніцтвам ПРААН, Пасол Германіі Петэр Дэтмар прыняў удзел 2 снежня 2016 г. у мерапрыемствах у Магілёве.

Редакция журнала "Юстиция Беларуси"

Семінар па пытаннях норматворчай дзейнасці

Германскі фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва (IRZ) і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 28 і 29 лістапада 2016 года на спецыялізаваным семінары ў Мінску абмеркавалі пытанні норматворчасці, норматворчых технік і ацэнкі наступстваў правапрымянення. Пасол Петэр Дэтмар ў пачатку мерапрыемства падкрэсліў значэнне сучаснай, эфектыўнай норматворчасці і «добрых» законаў.

Юбілей БДУ

Удзел Пасла Германіі ў святочным мерапрыемстве з нагоды 95-годдзя заснавання БДУ

Пасол Германіі Петэр Дэтмар 28 кастрычніка прыняў удзел у святочным мерапрыемстве з нагоды 95-годдзя заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і павіншаваў студэнтаў і калектыў ВНУ з юбілеем.

Візіт дэпутатаў Бундэстага ў Рэспубліку Беларусь

З 3 па 6 кастрычніка 2016 года адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі германа-беларускай парламенцкай групы дружбы.

Візіт пасла Петэра Дэтмара ў свабодную эканамічную зону „Віцебск“

18 ліпеня пасол Петэр Дэтмар разам са старшынёй праўлення Нямецка-беларускага эканамічнага клуба Хоўсэпам Васканянам, кіраўніком Прадстаўніцтва эканамічнага клуба Яўгенам Гудзі і Валянцінам Літвінавым з Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь наведаў свабодную эканамічную зону „Віцебск“.

Кардынал Шонбарн наведаў Трасцянец

Пасля святочнай імшы ў Будславе ў сувязі з урачыстасцямі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, якая з'яўляецца заступніцай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн з Вены 2 ліпеня наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» у Мінску і азнаёміўся з далейшымі планамі па стварэнні комплексу.

Святочная імша ў сувязі з урачыстасцямі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай

Пасол Германіі Петэр Дэтмар па запрашэнні мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 2 ліпеня ў гарадку Будслаў узяў удзел у святочнай імшы ў сувязі з урачыстасцямі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.

Сустрэча прадстаўніка Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькера Траера з міністрам замежных спраў Беларусь Уладзімірам Макеем

1 ліпеня 2016 г. міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам галоўнага ўпраўляючага Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат Фолькерам Траерам, якого суправаджаў пасол Германіі Петэр Дэтмар.

Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь святкуе 15-гадовы юбілей

З нагоды 15-гадовага юбілею са дня заснавання Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь 30 чэрвеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства, у якім прыняў удзел пасол Германіі Петэр Дэтмар.

Візіт дэлегацыі Ландтага і міністра юстыцыі федэральнай зямлі Саксонія

27 чэрвеня 2016 г. міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дэлегацыяй Ландтага федэральнай зямлі Саксонія пад кіраўніцтвампрэзідэнта Ландтага Маціяса Рослера і міністра юстыцыі Саксоніі, Себасцьяна Гемкова.

9-я канферэнцыя гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі (чэрвень)

9-я канферэнцыя гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі

23-26 чэрвеня ў Нясвіжы адбылася 9-я канферэнцыя гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, у якой прымаў удзел таксама пасол Германіі Петэр Дэтмар.

Візіт у Мінск былога прэм'ер-міністра федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяса Платцэка

З 21 па 22 чэрвеня 2016 года былы прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяс Платцэк знаходзіўся з візітам у Мінску. 21 чэрвеня Платцэк правёў перамовы з намеснікам міністра замежных спраў В. Б. Рыбаковым, а потым сустрэўся з высокапастаўленымі свяшчэннаслужыцелямі.

Візіт пасла Петэра Дэтмара ў раённы цэнтр Паставы

З нагоды XIX Міжнароднага фестывалю народнай музыкі пасол Петэр Дэтмар 11 чэрвеня 2016 г. наведаў раённы цэнтр Паставы.

Візіт пасла Германіі Петэра Дэтмара ў Брэст

У рамках свайго першага візіту ў Брэст на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 2 чэрвеня 2016 г. сустрэўся са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолем Лісам.

Візіт пасла Германіі Петэра Дэтмара ў Магілёў

Падчас свайго першага візіту ў Магілёў на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 25 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Візіт пасла Германіі Петэра Дэтмара ў Гомель

У рамках свайго першага візіту ў Гомель на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 23 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

Візіт пасла Петэра Дэтмара ў Віцебск

У рамках свайго першага візіту на Віцебшчыну на новай пасадзе Пасол Германіі Петэр Дэтмар 12 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым.

Сустрэча Пасла са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым

Падчас свайго першага візіту на Гродзеншчыну на новай пасадзе пасол Германіі Петэр Дэтмар 2 мая 2016 г. сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. У размове прымаў удзел мэр Гродна Мечыслаў Гой.

Friedrich Ebert Stiftung

Сустрэча пасла Петэра Дэтмара і прадстаўніка Фонду імя Фрыдрыха Эберта ў Кіеве Штэфана Мойзэра з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем

2 лютага 2016 г. міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з паслом Германіі Петэрам Дэтмарам і прадстаўніком Фонду імя Фрыдрыха Эберта ў Кіеве Штэфанам Мойзэрам. Суразмоўнікі абмеркавалі перспектывы будучага супрацоўніцтва з Фондам імя Фрыдрыха Эберта ў Рэспубліцы Беларусь.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды 24-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй

З нагоды 24-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія 13 сакавіка 1992 г. у Доме дружбы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шастакоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Беларускай парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Германскім Бундэстагам Таццяна Кананчук і пасол Германіі Петэр Дэтмар.