Адрасы, часы працы, консульская акруга і магчымасць звароту ў Пасольства ў экстранных выпадках
Пасольства Германіі (канцылярыя I)
вул. Захарава, 26
220034 Мінск
Недалёка ад станцыі метро „Плошча Перамогі“, прыкладна 40 км ці 45 хвілін язды на машыне ад аэрапорта Мінск-2
тэл: (+375-17) 217-59-00
факс: (+375-17) 294-85-52
Прыём наведвальнікаў:
Панядзелак – пятніца 9.00 – 12.00
Калі Вы, з'яўляючыся грамадзянінам Германіі, знаходзіцеся ў бядотным становішчы, Вы можаце звярнуцца да нас у любы час.
Канцылярыя II (Консульства)
пр. Газеты „Праўда“, 11 д
220116 Мінск
мікрараён Паўднёвы Захад 1
побач з праспектам Дзяржынскага
тэл: (+375-17) 217-59-50
факс: (+375-17) 217-59-78
Консульска-прававы аддзел кансультуе і аказвае падтрымку германскім грамадзянам. Ён афармляе пашпарты і праязныя дакументы, аказвае дапамогу грамадзянам Германіі, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы, і інфармуе аб германскім заканадаўстве.
Акрамя таго тут выдаюцца візы грамадзянам Беларусі і замежнікам, якія пражываюць у Беларусі.
Прыём наведвальнікаў:
Панядзелак – пятніца 9.00 – 12.00
а таксама па папярэдняй дамоўленасці.
У прыёмны час атрымаць інфармацыю толькі па консульскіх (не па візавых) пытаннях можна таксама па тэл.: (+375-17) 217-59-96.
Калі ласка, майце на ўвазе, што адказы па візавых пытаннях па гэтаму нумару не даюцца.
Дзяжурства
У надзвычайных выпадках у непрацоўны час можна патэлефанаваць дзяжурнаму Пасольства ў Мінску па наступных нумарах тэлефона:
на нямецкай мове + 375-29 651 50 16
на рускай мове + 375-29 651 50 17
Дзяжурны не дае даведак па візавых пытаннях
Візавы аддзел
Часы прыёму:
Падача дакументаў (шэнгенская віза):
(Уваход наведвальнікаў с 7.30)
Панядзелак - чацвер 08.00 – 15.30
Пятніца 08.00 – 12.30
Групы (ад 6 чалавек)
(па папярэдняй дамоўленасці па тэлефоне)
Панядзелак - чацвер 08.00 – 12.00
Пятніца 08.00 – 10.00
Нацыянальная германская віза з мэтай працяглага знаходжання ці ажыццяўлення працоўнай дзейнасці
Падача дакументаў:
Панядзелак - чацвер 10.00 – 13.00
Выдача пашпартоў:
Панядзелак - чацвер 14.00 – 16.00
Пятніца 11.00 – 13.00
Просьба ўлічваць, што з прычыны асаблівых абставін могуць уносіцца аператыўныя змяненні ў часы працы, аб чым паведамляецца па магчымасці своечасова.