Візы: агульная інфармацыя

Якія віды віз існуюць?

Існуюць два віды віз: шэнгенская і нацыянальная.

Яны адрозніваюцца тэрмінам дзеяння. Шэнгенская віза сапраўдная для знаходжання ва ўсіх дзяржавах Шэнгенскай прасторы не болей за 90 дзён на працягу паўгода і дае права на аднаразовы, двухразовы ці шматразовы ўезд.

Нацыянальная віза мае абмежаванне тэрміну знаходжання да трох месяцаў, але – у адрозненне ад шэнгенскай візы – можа быць падоўжана ў Германіі ў адпаведнасці з мэтай знаходжання.

Нацыянальная віза дае права на аднаразовы, двухразовы ці шматразовы ўезд у дадзеную краіну і, акрамя гэтага, адначасова на знаходжанне да 90 дзён на працягу паўгода ва ўсіх іншых дзяржавах Шэнгенскай прасторы.

З хадайніцтвам на афармленне шэнгенскай візы ў Пасольства Германіі можна звяртацца толькі ў тым выпадку, калі асноўнай мэтай паездкі з'яўляюцца Германія, Аўстрыя, Славенія, Бельгія, Нідэрланды або Люксембург.

Пасведчанне асобы

Заяўнік павінен прад'явіць пасведчанне асобы, які адпавядае наступным крытэрыям: дакумент павінен быць сапраўдным як мінімум на працягу трох месяцаў з даты запланаванага выезду з Шэнгенскай прасторы, ці, у выпадку шматразовых паездак – з даты апошняга запланаванага выезду з Шэнгенскай прасторы. Акрамя гэтага, дакумент павінен быць аформлены на працягу папярэдніх дзесяці гадоў і мець не меней дзвюх чыстых старонак.

Тэрміны афармлення віз


Пры афармленні шэнгенскай візы з прычыны тэхнічных працэдурных умоў Шэнгенскай Дамовы трэба зыходзіць з тэрміну апрацоўкі да двух тыдняў. Пасольства звяртае ўвагу на тое, што з гэтых прычын яно не можа паўплываць на тэрміны апрацоўкі візавых хадайніцтваў.

У гэтай сувязі Пасольства рэкамендуе загадзя планаваць паездкі ў шэнгенскую прастору і падаваць візавыя хадайніцтвы не пазней чым за два тыдні да пачатку паездкі. Візавыя заяўкі, якія былі пададзены пазней, на жаль, не могуць быць апрацаваны.

Хадайніцтва на афармленне шэнгенскай візы можна падаваць не раней як за тры месяцы да пачатку плануемай паездкі.

Пры афармленні нацыянальнай візы трэба зыходзіць з тэрміну апрацоўкі не меней шасці-васьмі тыдняў.

Консульскі збор

З 01.07.2016 візавы аддзел Пасольства Германіі ў Мінску пры аплаце консульскага збору не можа прымаць банкноты наміналам 200, - і 500,- еўра. Прымаюцца толькі банкноты наміналам ад 5,- да 100,- еўра.

Шэнгенская віза: 60,- еўра

Дзеці да 12 гадоў вызваляюцца ад аплаты консульскага збору.

Нацыянальная віза: 

Нацыянальныя візы для беларускіх грамадзян з 04.02.2011 афармляюцца без спагнання консульскага збору. Правіла дзейнічае з ўлікам даты падачы дакументаў.

Прынцып асабістай яўкі для падачы хадайніцтва


Згодна з артыкулам 10, абзац 1, Візавага Кодексу заяўнікі павінны падаваць свае візавыя хадайніцтвы асабіста. Мэтай асабістай размовы, якая праводзіцца пры падачы хадайніцтва, разам з устанаўленнем асобы заяўніка з'яўляецца індывідуальны разгляд візавага хадайніцтва ў рамках дзеючага заканадаўства аб статусе замежных грамадзян. Права ўваходу ў візавы аддзел даецца выключна самому заяўніку. Суправаджальныя асобы прынцыпова не дапускаюцца ў візавы аддзел. Яны не з'яўляюцца ўдзельнікамі візавай працэдуры і ў сувязі з гэтым не правамоцныя паведамляць і атрымоўваць інфармацыю па візаваму хадайніцтву.

Заяўнікам, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў, неабходна падаваць дакументы асабіста. У гэтых выпадках законным прадстаўнікам дазваляецца допуск у візавы аддзел.

Незапатрабаваныя дакументы, якія паступаюць у візавы аддзел

Дакументы, якія паступаюць у візавы аддзел і не былі запатрабаваны, на жаль, не могуць разглядацца. З прычыны вялікай колькасці хадайніцтваў далучэнне гэтых дакументаў да адпаведнага хадайніцтва не прадстаўляецца магчымым. Таму адразу пры падачы візавага хадайніцтва дакументы павінны быць цалкам укамплектаваны.

Адхіленне візавага хадайніцтва


Калі Вы лічыце прынятае Пасольствам рашэнне аб адмове беспадстаўным, абгрунтуйце, калі ласка, сваё меркаванне ў пісьмовай форме з просьбай аб пераглядзе дадзенага рашэння (Remonstrationsverfahren). Вы павінны канкрэтна спасылацца на прычыны адмовы, якія будуць Вам коратка выкладзены пры вяртанні пашпарта, і аргументавана абвяргаць іх. Калі запрашаючая Вас асоба ў Германіі хоча зрабіць гэта за Вас, то для гэтага трэба аформіць падпісаную Вамі даверанасць.

Візы: агульная інфармацыя