Дакументы, неабходныя для падачы на візу

Тут Вы даведаецеся, якія дакументы Вам патрэбны для падачы хадайніцтва на афармленне візы ў адпаведнасці з мэтай Вашай паездкі.

Калі ласка, улічвайце, што ўсе дакументы неабходна прад'явіць таксама ў арыгінале. Копіі дакументаў таксама неабходна мець з сабой, капіраванне дакументаў у візавым аддзеле не прадстаўляецца магчымым. Толькі поўныя камплекты дакументаў могуць быць прыняты. 

Пасольства пакідае за сабой права ў асобных выпадках запатрабаваць дадатковыя дакументы, не ўказаныя ў памятках.

Памятки по процедуре оформления национальных (D) виз:

Выключэнне адказнасці

Усе даныя ў гэтых памятках грунтуюцца на звестках і ацэнках, якія Пасольства Германіі ў Мінску мае на момант складання тэкстаў. Пасольства не нясе адказнасці за паўнату і правільнасць зместу, асабліва ў сувязі з актуальнымі змяненнямі ў заканадаўстве.