Візавае рэгуляванне

Важная інфармацыя: мабільныя тэлефоны ў візавы аддзел Пасольства Германіі праносіць не дазваляецца.

Захоўванне тэлефонаў мясцовымі супрацоўнікамі службы бяспекі не з'яўляецца магчымым.


С 01.07.2016 визовый отдел Посольства Германии в Минске при оплате консульского сбора не может принимать банкноты номиналом 200, - и 500,- евро. Принимаются только банкноты номиналом от 5,- до 100,- евро.

З 5 красавіка 2010 г. ў якасці новай прававой асновы афармлення шэнгенскіх віз ужываецца Візавы Кодэкс.

Змяненні, якія вынікаюць з дадзенага дакумента, былі ўлічаны ў змесце наступнай інфармацыі.

З 29 сакавіка 2009 г. на ўнутраных межах Шэнгенскай прасторы не ажыццяўляецца пашпартны кантроль.

У цяперашні час шэнгенская віза сапраўдная на тэрыторыі наступных дзяржаў:

Германія, Бельгія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Аўстрыя, Польшча, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Славакія, Славенія, Іспанія, Чэшская Рэспубліка і Венгрыя.

Запіс на падачу дакументаў

Важная інфармацыя па браніраванні тэрміну падачы дакументаў з мэтай уз'яднання cям'і з бежанцам у Германіі, які мае сірыйскае ці іракскае грамадзянства.


Для падачы дакументаў на афармленне візы Вам трэба запісацца на прыём у візавы аддзел. Запіс ажыццяўляецца ў рэжыме он-лайн (гл. ніжэй).

Каб пазбегнуць доўгачасовага чакання, Вы можаце падаць заяву на атрыманне шэнгенскай візы за тры месяцы да пачатку паездкі.

Просім Вас не спазняцца на прыём і прыносіць усе неабходныя дакументы, а таксама суму консульскага збору ў еўра. Няпоўны камплект дакументаў можа быць не прыняты, у гэтым выпадку трэба запісацца на падачу дакументаў нанава. Пералік дакументаў, неабходных для афармлення візы, Вы знойдзеце ў адпаведнай памятцы (гл. ніжэй).

Да запісу на падачу дакументаў у рэжыме он-лайн

Дакументы і анкеты для афармлення візы

Перад тым як прыйсці на падачу дакументаў у візавы аддзел, азнаёмцеся, калі ласка, з пералікам неабходных дакументаў у памятцы ў адпаведнасці з мэтай Вашай паездкі. У памятках пазначаны ўмовы і працэдура атрымання візы, калі Вы хочаце паехаць у Германію ці іншыя краіны Шэнгенскага пагаднення.

Анкету можна атрымаць бясплатна на нашым сайце. Калі Вы запоўніце анкету ў рэжыме анлайн, гэта паскорыць апрацоўку Вашых дакументаў у візавым аддзеле.

Візавая працэдура

Тут вы знойдзеце тлумачэнні па фармальных патрабаваннях да візавага хадайніцтва і па пытаннях візавай працэдуры. Пасольства рэкамендуе перад падачай хадайніцтва ўважліва азнаёміцца з гэтай інфармацыяй.

Падрабязней


Дакументы, неабходныя для падачы на візу

Тут Вы даведаецеся, якія дакументы трэба падаваць для афармлення віз

Падрабязней


Анкеты

Тут Вы можаце спампаваць і раздрукаваць анкеты. Калі Вы запоўніце анкету анлайн, гэта скароціць час падачы дакументаў у візавым аддзеле.

Падрабязней (на рускай мове)


Адрасы, часы працы

Тут Вы даведаецеся, як звязацца з візавым аддзелам і ў які час Вы можаце падаць хадайніцтва ці атрымаць Ваш пашпарт.

Падрабязней


Найбольш часта задаваныя пытанні

Тут апублікаваны адказы на найбольш часта задаваныя пытанні

Падрабязней

Візавае рэгуляванне

Flaggen vor dem Europa-Parlament in Straßburg

Запіс для падачы заяў

online

на афармленне візы ў Пасольстве Германіі ў рэжыме он-лайн

Увага:

colourbox.com

Па тэхнічных прычынах на нявызначаны тэрмін спынена афармленне новых шэнгенскіх віз для Даніі. На дадзены момант дакументы на іх афармленне трэба падаваць асабіста ў Пасольстве Даніі ў Маскве.

"Германія выдала беларусам бясплатных віз на мільён еўра"

Флорыян Шрыверхоф

Інтэрв'ю з начальнікам візавага аддзела Пасольства Германіі ў Беларусі Флорыянам Шрыверхофам для інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 04.12.2013.