Найчасцей задаваныя пытанні

Ці патрэбна мне наогул віза для паездкі ў Германію?

На падставе прыведзенага спіса дзяржаў можна вызначыць, ці патрэбна іх грамадзянам віза для паездкі ў Германію.

Што такое “шэнгенская віза”?

“Шэнгенская віза” – гэта агульнапрынятая назва візы, што выдаецца для ўезду на тэрыторыю дзяржаў, якія далучыліся да падпісанай 14 чэрвеня 1985 года Дамове аб паэтапным скасаванні кантролю на супольных межах ("Шэнгенская дамова"/"Шэнгенскае пагадненне").

Што такое “нацыянальная віза”?

Нацыянальная віза афармляецца, калі плануецца знаходжанне ў краіне на працягу больш як 90 сутак у паўгода.

Чаму я мушу хадайнічаць аб выдачы візы ў Пасольстве Германіі, калі збіраюся ехаць у Бельгію, Нідэрланды, Люксембург, Аўстрыю альбо Славенію?

Гэтыя дзяржавы не маюць уласных замежных прадстаўніцтваў у Беларусі. Таму на міждзяржаўным узроўні была дасягнута дамоўленасць, што Пасольства Германіі мае права выдаваць візы таксама для ўезду ў гэтыя краіны.

Ці магу я з нямецкай шэнгенскай візай наведваць таксама іншыя шэнгенскія дзяржавы?

Так. Шэнгенская віза дае права на знаходжанне ва ўсіх дзяржавах Шэнгенскай дамовы.

Што я мушу мець з сабою, чаго нельга мець з сабою, колькі часу мне прыйдзецца чакаць?

Мы прыкладаем намаганні, каб Вы як мага хутчэй прайшлі кантроль службы бяспекі і трапілі ў памяшканне падачы дакументаў. Але цалкам пазбавіцца чэргаў немажліва.

Колькі каштуе віза?

Консульскі збор за афармленне шэнгенскай візы складае 60 еўра. Дзецям да шасці гадоў віза афармляецца бясплатна, а для дзяцей ад 6 да 12 гадоў консульскі збор складае 35 еўра.

Дзе я магу атрымаць візавую анкету і колькі яна каштуе?

Анкеты можна ўзяць у візавым аддзеле Пасольства. Акрамя таго, Вы можаце спампаваць іх з нашай старонкі ў Інтэрнэце. Усе анкеты выдаюцца бясплатна.

У якіх выпадках я маю права падаваць дакументы на атрыманне візы ў Пасольства Германіі ў Мінску?

Вы можаце падаваць дакументы на атрыманне візы ў Пасольства Германіі ў Минску, калі...

Колькі я мушу чакаць візы пасля падачы дакументаў?

У выпадку шэнгенскіх віз на падставе тэхнічных умоў правядзення працэдуры, вызначаных дзяржавамі Шэнгенскай дамовы, трэба зыходзіць з таго, што тэрмін апрацоўкі можа скласці да двух тыдняў. Пасольства звяртае Вашу ўвагу, што з гэтай прычыны яно не можа ўплываць на тэрмін апрацоўкі візавых хадайніцтваў.

Ці можа асоба, якая запрашае мяне, суправаджаць мяне пры падачы дакументаў?

На жаль, не. Згодна з арт. 10, ч. 1 Візавага кодэкса кожны павінен падаваць сваё хадайніцтва асабіста.

Што Пасольства правярае перад выдачай шэнгенскай візы?

Пасольства абавязана праверыць некаторыя крытэрыі.

Што такое AZR, што такое SIS?

AZR – скарачэнне слова „Ausländerzentralregister“ (Цэнтральны рэгістр па справах іншаземцаў). SIS азначае „Schengen Information System“ (Шэнгенская інфармацыйная сістэма).

Што такое гадавая віза (інакш “несапраўдная гадавая віза”)?

Размова ідзе пра шэнгенскую візу, тэрмін дзеяння якой складае адзін год і якая дае права на тры месяцы знаходжання на працягу паўгода і шматразовы ўезд.

Перад уваходам у Пасольства нехта даў мне няправільную параду альбо я заплаціў за запаўненне маёй візавай анкеты трэцяй асобе, якая абяцала, што я атрымаю візу. Але маё хадайніцтва было адхіленае. Што мне рабіць?

Вы самі несяце адказнасць за змест пададзенага Вамі хадайніцтва. Калі за межамі Пасольства некая асоба пераканала Вас прыняць яе паслугі, просім высвятляць усе пытанні непасрэдна з гэтай асобай.

У якім выпадку я магу атрымаць візу з дадатковым 15-дзённым тэрмінам дзеяння, вызначаным Візавым кодэксам?

Згодна з арт. 24, ч. 1 Візавага кодэкса дзеянне візы распаўсюджваецца на дадатковы 15-дзённы тэрмін, калі на адпаведны перыяд была заключана дамова медычнага страхавання. Аднак гэта тычыцца толькі віз для аднаразовага ўезду.

Ці павінны непаўналетнія таксама асабіста падаваць дакументы на атрыманне візы?

Дзецям ва ўзросце да 16 гадоў не абавязкова падаваць дакументы асабіста.

Якія дакументы я мушу падаць, калі я выхоўваю дзіця адна/адзін, калі я разведзеная/разведзены альбо ўдава/ўдавец?

Падаючы дакументы, падцвярдзіце, калі ласка, дакументальна Ваша права выступаць законным прадстаўніком.

Згода на выезд непаўналетніх

Калі непаўналетнія мусяць выехаць за мяжу адны альбо толькі з адным законным прадстаўніком (як правіла, адным з бацькоў) і падаецца хадайніцтва аб выдачы візы, неабходна прад’явіць заяву аб згодзе абодвух законных прадстаўнікоў ці, адпаведна, таго прадстаўніка, які не едзе разам з непаўналетнім. Гэтая заява павінна быць натарыяльна засведчана.

Ці магу я атрымаць візу, не маючы запрашэння-абавязальніцтва?

Вы можаце атрымаць візу і без запрашэння-абавязальніцтва. У гэтым выпадку Вы мусіце давесці, што Вы ў стане самастойна фінансаваць сваю паездку.

Дзе я магу афіцыйна аформіць запрашэнне-абавязальніцтва для майго госця з Беларусі і колькі гэта каштуе?

Вы можаце аформіць запрашэнне-абавязальніцтва у адпаведным ведамстве па справах іншаземцаў на месцы Вашага жыхарства ў Германіі. Там Вам трэба будзе сцвердзіць сваю плацежаздольнасць.

Які тэрмін дзеяння запрашэння-абавязальніцтва?

Пасольства, як правіла, прымае запрашэнні-абавязальніцтвы не старэйшыя за шэсць месяцаў з даты афармлення.

Якім чынам наша прадпрыемства можа аформіць абавязальніцтва для нашага дзелавога партнёра?

Калі ласка, запішыце ў Вашым запрашэнні: „...мы абавязуемся несці выдаткі ў адпаведнасці з §§ 66–68 Закону аб знаходжанні іншаземцаў…“. У якасці доказу плацежаздольнасці і надзейнасці Вашага прадпрыемства прад’явіце, калі ласка, вытрымку з гандлёвага рэестра.

Пра што гаворыцца ў §§ 66–68 Закону ФРГ аб знаходжанні іншаземцаў?

УВАГА: Актуальная версія тексту закону апублікавана ў Федэральным весніку законаў і на сайце Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў Германіі (на нямецкай мове): www.bmi.bund.de

У мяне/майго госця запатрабавалі дакументы, якія не згадваюцца ў памятцы. Як такое можа быць?

Пасольства заўсёды прымае рашэнне датычна канкрэтнага выпадку. Але ў памятцы можа быць змешчана толькі агульная інфармацыя, якой дастаткова ў бальшыні, але не ўва ўсіх асобных выпадках. Таму можа здарыцца, што у Вашым выпадку Вас папросяць данесці дакумент, не згаданы ў памятцы. Факт запатрабавання дадатковых дакументаў не азначае, што віза не будзе выдана.

Дзе паперы, якія я ўжо некалькі тыдняў таму даслаў у Пасольства?

У летні сезон дакументы ў Пасольства Германіі ў Мінску падаюць ад 10 000 да 12 000 чалавек штомесяц. Гэта значыць, што мы штодзённа прымаем да 600 наведвальнікаў. Заяўнікі павінны асабіста падаваць неабходныя дакументы.

Маё хадайніцтва было адхілена, што я магу цяпер зрабіць?

Калі Вы мяркуеце, што прынятае Пасольствам рашэнне няправільнае, калі ласка, выкладзіце пісьмова, чаму Вы маеце такое меркаванне, і папрасіце перагледзець рашэнне аб адмове.

Маё хадайніцтва было адхілена, што можа зрабіць асоба з Германіі, якая запрашае мяне?

Асоба, якая запрашае Вас, гэтак жа, як і Вы самі, можа звярнуцца ў Пасольства з пісьмовай просьбай аб абгрунтаванні і/ці пераглядзе адмоўнага рашэння.

Што значыць пячатка ў маім пашпарце?

Пячатка ў пашпарце заяўніка ставіцца ў службовых мэтах і значыць, што Ваша візавае хадайніцтва было апрацавана візавым аддзелам Пасольства Германіі.

Ці вернуць мне консульскі збор у памеры 60,00 еўра, калі маё хадайніцтва аб выдачы візы будзе адхілена?

Консульскі збор ёсць кампенсацыяй выдаткаў па адміністрацыйнай працэдуры і выплачваецца за апрацоўку візавага хадайніцтва незалежна ад рашэння. У сувязі з гэтым консульскі збор не можа быць вернуты ў выпадку адхілення хадайніцтва.

Адрас і час працы візавага аддзела

Адрас і час працы візавага аддзела наступныя: