Пазнавальная інфармацыя аб Германіі

Гайдэльберг

Якасць жыцця ў Германіі прыкметна расце

У рэйтынгу якасці жыцця Германія заняла 4-е месца і саступіла толькі Нарвегіі, Нідэрландам і Фінляндыі. Кансалцінгавая фірма Boston Consulting Group параўнала якасць жыцця ў 163 краінах свету, прыняўшы пад увагу ўзровень заробкаў, эканамічную стабільнасць, сітуацыю на рынку працы, узровень адукацыі і інфраструктуры. Рэйтынг адлюстроўвае надзвычай паспяховыя вынікі Германіі адносна ўзроўню заробкаў, сітуацыі на працоўным рынку і адукацыі. Германіі, аднак, ёсць над чым папрацаваць. У першую чаргу, гэта датычыцца інфраструктуры.

.

Дыгіталізацыя і інтэграцыя: кабінет міністраў Германіі ўхваліў шэраг новых законаў

Паскораны пераход Германіі да высокага лічбавага стандарту і больш паспяховая інтэграцыя бежанцаў, што прыяджаюць у краіну: нядаўна на закрытым пасяджэнні кабінета міністраў Германіі быў ухвалены шэраг важных законапраектаў, якія акажуць непасрэдны ўплыў на жыццё нямецкага грамадства ўжо ў бліжэйшай будучыні.

Closing Ceremony, Berlinale 2016

Берлінале 2016: агонь, вада і бежанцы

"Залаты мядзведзь" Берлінскага фестывалю ў гэтым годзе адправіўся ў Італію. Пераможцам стала дакументальная стужка Джанфранка Розі "Агонь у моры" – адзіны фільм конкурснай праграмы, якому ўдалося спалучыць актуальную палітычную павестку з вялікім мастацтвам.

Berlinale 2016

Берлінале 2016: культ кіно супраць культу палітыкі

Берлінскі кінафестываль адкрыўся карцінай братоў Коэн "Няхай жыве Цэзар!" – прыгожым амажам Галівуду 50-х і жывым напамінам аб тым, чаму кіно да гэтага часу лічыцца найважнейшым з мастацтваў. Аднак берлінская публіка ў гэтым годзе не хоча гаварыць аб кінематографе без прывязкі да цяперашняй палітычнай сітуацыі. Пытанне аб бежанцах нават тут стаіць першым нумарам.

Лейпцыг

Ва ўсходнія рэгіёны Германіі вяртаецца жыццё

Пасля ўз'яднання Германіі жыхары былой ГДР масава з'язджалі ў заходнія федэральныя землі – дзеля лепшай адукацыі і працы. Цяпер жа назіраецца супрацьлеглы трэнд: Усходняя Германія стала зноў прывабнай для жыцця.

.

Германія ў 2016 годзе: АБСЕ, Чэмпіянат Еўропы і правільнае піва

2016 год толькі пачаўся, але навагоднія беспарадкі ў Кёльне ўжо паказалі, што спакойным ён наўрад ці будзе – унутры краіны Германію відавочна чакае новы віток міграцыйнага крызісу, а старшынства ў АБСЕ прымусіць Берлін яшчэ актыўней заняцца міжнароднымі праблемамі.

Marokko erstes afrikanisches Partnerland auf der Leitmesse des Agribusiness

90 год Зялёнаму тыдню - Марока стане першай афрыканскай краінай-партнёрам галоўнай выставы аграрнага бізнесу

У наступным годзе Міжнародны зялёны тыдзень зможа азірнуцца на 90-гадовую гісторыю. Такі незвычайны юбілей будзе адзначацца з 15 па 24 студзеня разам з асаблівай краінай-партнёрам. Упершыню краінай-партнёрам галоўнай міжнароднай гандлёвай выставы харчовай прамысловасці, садаводства, сельскай і лясной гаспадаркі стане афрыканская дзяржава - Марока.

Вышыня Берлінскай тэлевежы па цяперашніх мерках даволі сціплая, але яе, як ніякую іншую, любяць турысты

Берлінская тэлевежа – ідэальны прыклад гарадскога маркетынгу

Знакамітую пабудову па праву называюць сімвалам города, які вызначае яго сілуэт. Першы камень Берлінскай тэлевежы быў закладзены 50 гадоў таму ў жніўні 1965 года.

Праект, які складаецца з некалькіх этапаў, стартаваў у красавіку гэтага года і будзе доўжыцца да кастрычніка

Праект «Gut leben in Deutschland»: жыць у Германіі добра, а добра жыць – яшчэ лепей

Яго мэта – арганізаваць прамую сувязь паміж федэральным урадам і звычайнымі немцамі, высветліць, што для іх важна і што яны хацелі б палепшыць у сваёй краіне.

Атракцыёны нямецкіх гарадоў падрыхтаваныя да веснавога прыёму гасцей

Frühlingsfest: вясне дарогу!

Традыцыйнае нямецкае свята вясны Frühlingsfest– гэта кірмашы, каруселі, мясцовая кухня, піва, музыка і мора весялосці. Яно дае пачатак доўгачаканаму сезону народных гулянняў на адкрытым паветры.

Sonnenuntergang in der Hauptstadt

Лета ў Берліне

Ужо некалькі гадоў не слабее паток творчых людзей, мастакоў і навукоўцаў, што імкнуцца ў мегаполіс на Шпрэе з розных краін. Асабліва летам Берлін становіцца цэнтрам паломніцтва моладзі з усяго свету.

Залатога мядзведзя атрымаў іранскі рэжысёр Джафар Панахі і яго фільм "Таксі", дзе галоўную ролю сыграла яго пляменніца

Берлінале-2015: "Залаты мядзведзь" злавіў персідскае таксі

Упершыню за доўгія гады рашэнне берлінскага журы не выклікала нездавальнення ні ў публікі, ні ў крытыкаў. Забыўшы пра громкія імёны ў конкурснай праграме, амерыканскі рэжысёр Дарэн Аранофскі і яго калегі ўзнагародзілі вялікія фільмы пра маленькіх людзей. У іх ліку апынуліся карціны з Расіі і Германіі, якія падзялілі прызы за лепшую аператарскую працу.

На пачатку чэрвеня ў акрузе Гарміш-Партэнкірхен у замку Эльмау адбудзецца галоўная палітычная падзея года – саміт G7

Чым будзе жыць Германія ў 2015 годзе

2015-ы год багаты на юбілеі, памятныя даты і важныя палітычныя сустрэчы. Germania-online выбрала пяць найбольш значных для краіны падзей.

picture alliance / dpa

"Зялёны тыдзень": Берлін адпраўляецца ў гастраномічную кругасветку

Калі ў сярэдзіне студзеня ў цэнтры Берліна расцвітае поле кветак, рохкаюць парасяты і спеюць клубніцы – гэта надзейная прыкмета таго, што пачынаецца "Зелёны тыдзень". У гэтым годзе знакамітая выстава сельскагаспадарчай прадукцыі – юбілейная. Яна адбываецца ў 80-ы раз.

На большасць астравоў Берліна, як, напрыклад, на «Востраў моладзі» Insel der Jugend, трапіць можна па пешаходным мосце.

Астраўны Берлін: музеі, паўліны і непрыступныя крэпасці

Берлін – гэта не толькі еўрапейскі мегаполіс, але яшчэ і цэлы архіпелаг, няхай сабе і не зусім звычайны. Не верыце? Germania-online налічыла ў германскай сталіцы пятнаццаць астравоў, і зусім маленькіх, ненаселеных, і вядомых на ўвесь свет.

Мюнхенскі аэрапорт упершыню трапіў у тройку лепшых паветраных гаваняў свету.

Аэрапорт Мюнхена прызнаны лепшым у Еўропе

Паветраныя вароты Баварыі займаюць у Германіі другое месца па колькасці пасажыраў, якіх яны абслугоўваюць, і першае – па якасці і камфорце. Да такой высновы прыйшоў інстытут авіяцыйных даследаванняў Skytrax, які прысудзіў аэрапорту званне лепшага ў Еўропе.

picture alliance / dpa

Перамоганосная квадрыга – галоўны сімвал Берліна

Брандэнбургскія вароты – не толькі адна з галоўных славутасцяў нямецкай сталіцы, але і такі ж самы неад’емны сімвал города, як Эйфелева вежа для Парыжа ці статуя Хрыста для Рыо-дэ-Жанейра. У гэтым годзе Берлін святкуе 250-гадовы юбілей стваральніка славутай калясніцы на варотах – нямецкага скульптара Іагана Шадава.

Айхштэт

Айхштэт – самы-самы горад Германіі

Ведаеце, у якім з нямецкіх гарадоў жыць лепш за ўсё? Не, не ў Берліне. І нават не ў Гамбургу ці Кёльне. Аказваецца, па якасці жыцця лідзіруе малюсенькі баварскі Айхштэт!

Германія ўдзельнічала ў аднаўленні храма Ангкор-Ват у Камбоджы

У спрэчцы з часам: Міністэрства замежных спраў Германіі ратуе сусветныя шэдэўры

Вось ужо больш за 30 гадоў у рамках Праграмы Міністэрства замежных спраў па захаванні культурнай спадчыны Германія ўносіць уклад у захаванне мастацкіх каштоўнасцей чалавецтва. Сёння спіс адноўленых шэдэўраў уключае 2400 праектаў у 138 краінах свету, асаблівая ўвага надаецца краінам, што развіваюцца.

picture alliance / dpa

Германія і ААН: 40 гадоў агульнай адказнасці

18 верасня споўнілася 40 гадоў з моманту ўваходжання абедзвюх Германій – Заходняй і Усходняй – у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Краіна, якая незадоўга да таго лічылася “варожай дзяржавай”, з часам набыла статус актыўнага міратворца, уносячы штодзённа і на розных кантынентах свой уклад у агульную справу ўмацавання міру.

dpa

Па Германіі на веласіпедзе: круці педалі без перапынку

Лепш за адпачынак можа быць толькі актыўны адпачынак – гэтага дэвіза немцы трымаюцца даўно. Звыш за 20 мільёнаў бундэсбюргераў не ўяўляюць свой водпуск без веласіпеда, нямецкія гарады не раз прызнаваліся аднымі з самых зручных для перамяшчэння на байке, а ўся краіна літаральна аблытана веламаршрутамі. Як правесці адпачынак з карысцю не толькі для душы, але і для цела – у нашым аглядзе лепшых велатураў па Германіі.

Ёахім Гаўк заклаў першы камень у падмурак новага палаца

У Берліне пачалося аднаўленне Гарадскога палаца

У цэнтры Берліна пачаліся работы па аднаўленні Гарадскога палаца – былой рэзідэнцыі прускіх каралёў і германскіх кайзераў, якая была моцна пашкоджана ў гады Другой сусветнай вайны і пазней была зруйнавана ў ГДР. Нядаўна Федэральны прэзідэнт Ёахім Гаўк заклаў першы камень у фундамент новага палаца, адкрыццё якога прызначана на 2019 год.

Філасофія нямецкіх паркаў – захаваць прыроду ў некранутым стане

Паркі Германіі: так задумала прырода

Запаведнікі – асаблівы гонар Германіі. Па просьбе Фонда імя Хайнца Зільмана інтэрнэт-карыстальнікі склалі рэйтынг лепшых паркаў краіны.

Frauen in Libyen

Мір на Зямлі немагчымы без жанчын

Жанчыны іграюць асаблівую ролю ў прадухіленні канфліктаў і падтрыманні міру. Таму Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый даўно патрабуе больш актыўнага ўцягвання жанчын да вырашэння такіх задач. Менавіта гэта ставіць сабе за мэту план дзеянняў, які быў прыняты Федэральным ўрадам Германіі 19 снежня 2012 года.

Нямецкі Пасаў – горад-казка, горад-мара

Пасаў – горад Нібелунгаў з італьянскім каларытам

На паўднёвым усходзе Германіі, на мяжы з Аўстрыяй і Чэхіяй, на сутоцы трох рэк раскінулася «нямецкая Венецыя» – Пасаў, адзін з самых рамантычных баварскіх гарадоў з двухтысячагадовай гісторыяй і італьянскім каларытам.

Шверынскі замак вядомы не толькі сваёй рамантычнай архітэктурай, але і дабрадушным прывідам

Замкі Германіі: у гасцях у казкі

Амаль усю сваю гісторыю Германія была раздроблена як палітычна, так і геаграфічна. Таму сёння ў кожнай федэральнай зямлі можна сустрэць гістарычную рэзідэнцыю таго ці іншага курфюрста або караля, а Германію па праву лічуць краінай замкаў.

Самы інавацыйны вакзал Еўропы - Berlin Hauptbahnhof - стаў вядомым сімвалам нямецкай сталіцы

Нямецкія вакзалы: пры выхадзе на перон не забудзьце сфатаграфавацца

Часы, калі гарадскі вакзал асацыіраваўся з бруднай клаакай, для немцаў адышлі ў мінулае. У Германіі даўно зразумелі: вакзал і ёсць твар горада. Зала чакання, пуці і касы, а не ратушу або саборную плошчу бачыць госць, які прыбывае ў горад.

Göltzschtalbrücke

Масты Германіі: і ў любові, і ў смутку

Масты будавалі з даўніх часоў і на доўгія вякі. Бо гэтыя грандыёзныя пабудовы адначасова і эканамічна важныя і эстэтычна прывабныя.

Сёння ў Германіі не знойдзецца і дзесяці экалагічных банкаў, аднак аналітыкі ўпэўнены, што менавіта за імі будучыня.

У Германіі становяцца папулярнымі экабанкі

Усё больш немцаў нясуць свае грошы ў так званыя экабанкі. Таму што хочуць рабіць уклады і ведаць пры гэтым, што робяць свой унёсак у справу захавання навакольнага асяроддзя. І хаця сёння ва ўсёй Германіі знойдзецца не больш за дзесяць «зялёных» банкаў, эксперты ўпэўнены, што заўтра экалагічны складнік банкаўскай справы стане рашаючым фактарам у барацьбе за кліентаў.

Osterei

Велікодныя звычаі ў Германіі: аб фарбаваных яйках і вершніках у фраках

Вялікдзень, падчас якога ўзгадваеццааб Уваскрэсенні Хрыстовым– адно з важнейшых святаў года,якое трывала ўвайшло ў культурную традыцыю немцаў. Людзі па ўсёй краіне адзначаюць гэта свята, часткай якога з'яўляюцца  разнастайныя старадаўнія звычаі.

Weinberg in Volkach

Віны Германіі вярнуліся ў сусветную вінную эліту

Вінаробныя рэгіёны Германіі належаць да самых паўночных у свеце. Гэта таксама робіць нямецкія віны вельмі адметнымі праз доўгі перыяд выспявання вінаграду пры сярэдніх летніх тэмпературах, што надае віну знакамітую лёгкасць і фруктовы водар.

300 гатункаў нямецкага хлеба

Фота: У Германіі ёсць больш за 300 гатункаў хлеба.

(© AA)

Жыццё ў Берліне

Германія выступае за моцную эканоміку, высокія стандарты ў галіне навакольнага асяроддзя і стабільную дэмакратыю.

Пазнавальная інфармацыя аб Германіі

Stadtplan

Новая версия «Фактов о Германии» – на 19 языках

Все, что нужно знать о современной Германии, вы найдете в справочнике «Факты о Германии». Как устроена политическая система. Каковы направляющие линии внешней политики. В чем особенности экономики. Что нового происходит в искусстве и культуре. Эти и другие темы освещаются в новой интернет-версии facts-about-germany.de: на сайте вы найдете тексты, специальную информацию, фотографии, чарты, фильмы и многие другие модули на 19 языках. Также на сайте доступен для скачивания полный текст «Фактов» в виде E-paper.