Германія ў 2016 годзе: АБСЕ, Чэмпіянат Еўропы і правільнае піва

. Павялічыць фота (© colourbox.com) 2016 год толькі пачаўся, але навагоднія беспарадкі ў Кёльне ўжо паказалі, што спакойным ён наўрад ці будзе – унутры краіны Германію відавочна чакае новы віток міграцыйнага крызісу, а старшынства ў АБСЕ прымусіць Берлін яшчэ актыўней заняцца міжнароднымі праблемамі. Між іншым, няхай з гэтым разбіраюцца палітыкі – шэраговых немцаў чакае юбілей аўтаканцэрна BMW, Чэмпіянат Еўропы па футболе і ці не галоўнае свята года – 500-годдзе Баварскага закону аб чысціні піва.

На чале АБСЕ: дыялог, давер, бяспека

У новы год Германія ўступіла ў новым ганаровым статусе – з 1 студзеня яна займае пост старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Прыярытэты Берліна – пошук палітычнага рашэння ўкраінскага крызісу і ўрэгуляванне існуючых сусветных канфліктаў. Пад дэвізам «Аднавіць дыялог, вярнуць давер, стварыць бяспеку» Германія на чале АБСЕ таксама надае асаблівую ўвагу ўмацаванню еўрапейскай бяспекі і кантролю за выкананнем правоў чалавека.

«Германія прымае старшынства ў АБСЕ у неспакойны час. Мы стаім перад, магчыма, самай сур‘ёзнай пагрозай міру і бяспецы ў Еўропе з часоў заканчэння халоднай вайны. Германія гатова ўзяць на себе гэту адказнасць», – заявіў кіраўнік германскага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier).

. Павялічыць фота (© photothek.net)

Праверка на трываласць міграцыйнай палітыкі Меркель

Неспакойныя часы надышлі для немцаў і ў сферы ўнутранай палітыкі: навагодняе надзвычайнае здарэнне ў Кёльне і іншых гарадах Германіі, у выніку якіх сотні жанчын пацярпелі ад сексуальных дамаганняў з боку маладых выхадцаў з краін Бліжняга Усходу і Паўночнай Афрыкі, прымусіла многіх немцаў перагледзіць сваю пазіцыю ў адносінах да бежанцаў, што прыязджаюць у краіну. Пакуль кіраўнік ХДС Хорст Зехофер працягвае настойваць на ўвядзенні квоты на прыём бежанцаў, а федэральны міністр па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Герд Мюлер скардзіцца, што Германія не зможа паспяхова інтэграваць мільён бежанцаў, што прыехалі ў 2015 годзе, самі жыхары Германіі актыўна разважаюць аб межах сваёй талерантнасці і гасціннасці.

Вынікі не прымусяць сябе чакаць: ужо 13 сакавіка адразу ў трох буйных федэральных землях – Бадэн-Вюртэмберг, Райнланд-Пфальц і Саксонія-Ангальт – пройдуць зямельныя выбары (а яшчэ крыху пазней выберуць ландтагі ў Мекленбургу-Пярэдней Памераніі (4 верасня) і Берліне (18 верасня).

Цікавымі гэтыя выбары будуць па дзвюх прычынах. Па-першае, стане зразумелым, як выглядаюць справы з рэйтынгам кіруючай кааліцыі і канцлера Ангелы Меркель і ці салідарна большасць немцаў з яе міграцыйнай палітыкай. Па-другое, высветліцца, ці вырасла папулярносць папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», якая на выбарах у Бундэстаг у 2013 годзе не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар‘ер. У пытаннях міграцыі «альтэрнатыўшчыкі» прытрымліваюцца больш жорсткага курсу, чым цяперашняя кіруючая кааліцыя. Так, напрыклад, яны выступаюць супраць «міграцыі ў нямецкую сацыяльную сістэму» і прапануюць прытрымлівацца балавай сістэмы, як у Канадзе або Аўстраліі, дзе рашаючым фактарам для атрымання дазволу на знаходжанне ў краіне з‘яўляюцца ўзровень адукацыі, веданне мовы і высокі ўзровень прафесійнай кваліфікацыі.

Год Лейбніца і  BMW

Готфрыд Вільгельм Лейбніц Павялічыць фота (© picture-alliance / maxppp)

У надыйшоўшым годзе ў Германіі будуць ушаноўваць нямецкага генія Готфрыда Вільгельма Лейбніца (Gottfried Wilhelm Leibniz), 300-годдзе з дня смерці якога прыпадае на чэрвень. Матэматык, лінгвіст, філосаф, фізік, юрыст, астраном – навуковец з выбітным інтэлектам, якога дагэтуль лічаць адным з самых адукаваных немцаў у гісторыі Германіі. Ён лічыў, што наш свет – лепшы з усіх магчымых (улічваючы яго акадэмічны бэкграўнд – ці ёсць падставы яму не верыць?) і быў заснавальнікам Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук, дзе ўвесь год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя вялікай творчасці навукоўца і актуальнасці яго прац у нашы дні.

Буйны юбілей у гэтым годзе адзначае нямецкі аўтаканцэрн BMW – 100 гадоў таму, 7 сакавіка 1916 года, кампанія была зарэгістравана ў гандлёвым рэестры як вытворца  авіярухавікоў. Вясной у Мюнхене адкрыецца новы цэнтр BMW Group Classic, дзе будуць прадстаўлены олдтаймеры, а кульмінацыяй урачыстасцей стане фестываль BMW, які пройдзе з 9 па 11 верасня ў Мюнхене.

Што немцу Райнхайтсгебот?

Любы турыст ведае: паездка ў Германію без дэгустацыі піва – грошы на вецер. У гэтым годзе кожны падарожнік літаральна будзе абавязаны прыгубіць, напрыклад, келіх . Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) нефільтраванага Hefeweizen, каб асабіста ацаніць якасць напою. Як-ніяк у гэтым годзе знакамітаму Баварскаму закону аб чысціні піва спаўняецца цэлых 500 гадоў. У 1516 годзе ў горадзе Інгальштат быў прыняты закон, адпаведна якому «правільнае» піва павінна гатавацца толькі з трох інгрыдыентаў – хмеля, соладу і вады. З 1906 года дзеянне закону распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Германіі, так што «правільным» півам напоюць не толькі ў Баварыі. Ну а якое піва без футбола? У чэрвені нямецкая зборная па футболе накіруецца на Еўра-2016 у Францыю, дзе ў рамках групы C сустрэнецца з камандамі Украіны, Паўночнай Ірландыі і Польшчы. 

Ірына Міхайліна

13.01.2016

www.germania-online.diplo.de

Германія ў 2016 годзе: АБСЕ, Чэмпіянат Еўропы і правільнае піва

Бундэсцім пад кіраўніцтвам Ёахіма Лёва ставіць перад сабой мэту перамагчы на маючым адбыцца Чэмпіянаце Еўропы па футболе