Перамоганосная квадрыга – галоўны сімвал Берліна

picture alliance / dpa Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) Брандэнбургскія вароты – не толькі адна з галоўных славутасцяў нямецкай сталіцы, але і такі ж самы неад’емны сімвал города, як Эйфелева вежа для Парыжа ці статуя Хрыста для Рыо-дэ-Жанейра. У гэтым годзе Берлін святкуе 250-гадовы юбілей стваральніка славутай калясніцы на варотах – нямецкага скульптара Іагана Шадава.

Скульптар, графік, мастак па фарфоры, а таксама шахматыст і масон – сёлета спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння Іагана Готфрыда Шадава (Johann Gottfried Schadow). У гісторыі нямецкага, а магчыма таксама і еўрапейскага мастацтва яму давялося сыграць ключавую ролю: на стыку эпохі асветы і класіцызму Шадаў рэфармаваў скульптуру ў бок класіцызму, а потым прывіў гэтыя ідэі шматлікім вучням і паслядоўнікам.

Калясніца на Бранденбургскіх варотах – самая славутая праца Іагана Шадава і нацыянальны сімвал усёй Германіі. Самі вароты былі пабудаваны архітэктарам Карлам Готхардам Лангхансам (Carl Gotthard Langhans) па загадзе прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II у стылі ранняга класіцызму. Стварэнне шасціметровай квадрыгі было даручана прыдворнаму скульптару Іагану Шадаву, які на той час ужо быў членам Берлінскай Акадэміі мастацтваў і паважаным у Берліне мастаком.

Багіня перамогі Вікторыя, якая кіруе калясніцай, з’явілася на варотах не адразу – спачатку яе месца займала багіня міру Эйрэна, што растлумачвае іх першапачатковую назву – Вароты міру. Прычым Шадаў планаваў стварыць Эйрэну цалкам аголенай, аднак берлінцы палічылі гэту ідэю непрыстойнай, і скульптару прыйшлося зрабіць для багіні накідку.

У 1806 годзе Напалеон захапіў Берлін і загадаў дэманціраваць квадрыгу для адпраўкі ў Парыж. Ён марыў усталяваць яе на Трыумфальнай арцы, але гэтаму так і не накавана было здзейсніцца. У 1814 годзе, пасля перамогі над Напалеонам, калясніца з Эйрэнай вярнулася ў Берлін, і жыхары горада сустракалі яе з радасцю – для іх вярнуць любімую гарадскую скульптуру было справай прынцыпу.

У гонар трыумфальнага вяртання фігуру аздобілі аксесуарамі працы славутага picture alliance / dpa Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) архітэктара і мастака Карла Фрыдрыха Шынкеля (Karl Friedrich Schinkel) – вянком з дубовага лісця і Жалезным крыжом, які ўручалі за адзнакі ў вайне за вызваленне Германіі ад Напалеона. Так, багіня міру Эйрэна ператварылася ў багіню перамогі Вікторыю, якая кіруе чацвярыком коней і па сённяшні дзень.

Падчас баявых дзеянняў у Берліне вясной 1945 года Брандэнбургскія вароты моцна пацярпелі, квадрыга была амаль цалкам разбурана. У канцы 50-х іх аднавілі, але неўзабаве Берлінская сцяна адцясніла помнік на бок Усходняга Берліна. Адзін з самых папулярных берлінскіх міфаў гаворыць, што калясніца на Брандэнбургскіх варотах размешчана няправільна – нібыта замест усходу багіня перамогі павінна глядзець на захад. Але гісторыкі ўжо стаміліся абвяргаць гэту легенду. "Урэшце рэшт Брандэнбургскія вароты – гэта вароты трыумфу, праз якія пераможцы ішлі па алеі з ліпамі да Гарадскога палаца", – адзначае гісторык Ханна Хохмут (Hanno Hochmut).

З нагоды 250-годдзя Іагана Шадава ў берлінскім Палацы Эфраіма адкрылася юбілейная выстава "Наш Шадаў", на якой прадстаўлены звыш трох тысяч экспанатаў – графічных малюнкаў, скульптур, карцін і фарфоравых мініяцюр. Наш – не толькі таму што скульптар нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Берліне (яго дом недалёка ад будынка Рэйхстага сёння належыць нямецкаму парламенту), але і таму што яго ўплыў на аблічча нямецкай сталіцы цяжка недаацаніць: шматлікія працы Шадава ўпрыгожваюць вуліцы і паркі горада, а калясніца на Брандэнбургскіх варотах даўно стала візітнай карткай Берліна.

Ірына Міхайліна

19.03.2014

© Germania-online.ru