Паркі Германіі: так задумала прырода

Філасофія нямецкіх паркаў – захаваць прыроду ў некранутым стане Павялічыць фота Філасофія нямецкіх паркаў – захаваць прыроду ў некранутым стане (© picture alliance / dpa) Запаведнікі – асаблівы гонар Германіі. Па просьбе Фонда імя Хайнца Зільмана інтэрнэт-карыстальнікі склалі рэйтынг лепшых паркаў краіны. Germania-online прадстаўляе пяцёрку галоўных райскіх куткоў.

1-е месца. Нацыянальны парк Гарц (Harz, Саксонія-Ангальт, Ніжняя Саксонія)

Гэта самы вялікі лясны парк у Германіі, яго плошча складае амаль 24 тысячы гектараў. 95 працэнтаў дрэў парку – піхты і букі.

Галоўная славутасць Гарца – легендарны Брокэн. Гэта тая самая Лысая гора, на якой, паводле падання, збіраюцца на шабаш ведзьмы. Менавіта адсюль пачынаецца апісанне вальпургіевай начы ў «Фаўсце» Гётэ. Казачны Брокэн узгадвалі ў сваіх дзённіках Андэрсэн і Гейнэ.

Самая высокая гара на поўначы Германіі Брокэн прыцягвае мноства турыстаў. Толькі да яе адной праяўляюць цікаўнасць мільён турыстаў у год. А парк цалкам наведваюць каля 4 мільёнаў штогод. Балазе, забаўленняў там хапае. Натхненне для сваёй творчасці тут знаходзілі Гётэ, Гейнэ і мастак Каспар Давід Фрыдрых.

Актыўным турыстам у парку сумна не будзе: узімку тут вучаць катацца на лыжах, лепяць снегавікоў, улетку ладзяць семінары на аткрытым паветры, а пешыя і веласіпедныя прагулкі арганізуюць круглы год. Таму ў Гарцы можна смела правесці целы адпачынак, што, уласна, многія і робяць.

http://www.nationalpark-harz.de

2-е месца. Прыродны парк – Лес Паўночнага Верхняга Пфальца (Nördlicher Oberpfälzer Wald, Баварыя)

Запаведнік Верхняга Пфальца, які займае плошчу амаль 138 гектараў і знаходзіцца на мяжы з Чэхіяй, вабіць сваёй некранутай прыродай. Тут ёсць і пешыя маршруты, і веласіпедныя. Асабліва прывабная даліна ракі Вальднаб. Па яе баках знаходзяцца дзве старадаўнія крэпасці: Нойхаўс і Фалькэнбэрг. На берегах ракі растуць елка, бук, альха, папараць і кветкі, а з вады выглядваюць вычварныя скалы. Іх вярхушкі – адны круглыя, іншыя прадаўгаватыя – жывыя сведкі старадаўняй вулканічнай актыўнасці, у выніку якой і сфармаваўся сённяшні ландшафт парку Жывёлы ў парках ставяцца да турыстаў з асцярогай. На фота – лясная куніца Павялічыць фота Жывёлы ў парках ставяцца да турыстаў з асцярогай. На фота – лясная куніца (© picture alliance / Reiner Bernhardt) .

Задача запаведніка – доўгатэрміновае захаванне ўнікальных прыродных і культурных багаццяў. Гэты парк называюць «зялёным дахам Еўропы». Тут сапраўднае раздолле для турыстаў і ёсць усё неабходнае для паўнавартаснага адпачынку: гасцініцы, пляцоўкі для кемпінга і арганізаваныя экскурсіі.

Ёсць у парка і свой уласны талісман, які можна ўзяць з сабой у якасці сувеніра. Гэта Butzlkouh – так на мясцовым дыялекце называецца сасновая шышка. Справа ў тым, што сасна, а таксама піхта і бук – асноўныя пароды дрэў, што растуць у гэтым парку.

www.naturpark-now.de

3-е месца. Нацыянальны парк Hainich (Цюрынгія)

Адзіны парк у зямлі Цюрынгія размешчаны паміж старадаўнімі гарадамі Айзэнах, Мюльхаўзэн і Бад Лангензальца. Агульная плошча парку, які яшчэ называюць «некранутым лесам у сэрцы Германіі», складае крыху больш за 76 квадратных кіламетраў, а адна з яго галоўных задач – захаваць некрануты букавы лес. Хаця тут  сустракаюцца ўсе тыповыя для Сярэдняй Еўропы пароды ліставых дрэў: дубы, ліпы, клёны, ясені і бярозы.

Пры гэтым парк ідэальна падыходзіць не толькі для пешых і веласіпедных, але і для конных прагулак. Яго прыродай госці змогуць палюбавацца і з вышыні птушынага палёту. А для дзяцей у парку створаны цэлы гульнявы цэнтр. Акрамя таго, у парку шмат атракцыёнаў. Напрыклад, дарога над кронамі дрэў або «сцежка фей», дзе расказваюць казкі для маленькіх і дарослых наведвальнікаў.

Сустрэць чацвёраногіх мясцовых жыхароў даволі складана, але гэта зусім не азначае, што іх тут няма. Зверы ставяцца да шумных турыстаў з асцярогай, але калі паводзіць сябе ціха, то напэўна ўдасца ўбачыць і лясных кошак, і дзікоў і рэдкіх птушак.

www.nationalpark-hainich.de

4-е месца. Нацыянальны парк Bayerischer Wald (Баварыя)

Баварскі лес зліваецца з чэшскім заказнікам і стварае самы буйны лясны масіў Цэнтральнай Еўропы. Парк цікавы ў першую чаргу тым, што яго тэрыторыю насяляюць рэдкія віды жывёл: лясныя кошкі, рысі, бабры і алені. Філасофія Баварскага лесу заснавана на ідэі «захаваць прыроду такой, якая яна ёсць». Тут можна наведаць і музей гісторыі лесу, які нядаўна быў цалкам рэканструяваны.

www.nationalpark-bayerischer-wald.de

5-е месца. Нацыянальны парк Kellerwald-Edersee (Гесэн) Нацыянальны парк Kellerwald-Edersee Павялічыць фота Нацыянальны парк Kellerwald-Edersee (© picture-alliance / Uwe Zucchi)

Парк размешчаны ў цэнтры самага зялёнага кутка Германіі на поўдзень ад возера Edersee і ў паўгадзіне язды ад горада Касэль. Плошча парку – 5 700 гектараў. Тут растуць старадаўнія букі, а дзякуючы рэшткам некранутага лесу парк лічыцца адным з самых загадкавых прыродных феноменаў свету.

Адна з галоўных вартасцяў парку: у гэтым рэгіёне цалкам адсутнічаюць аўтадарогі, чыгуначныя лініі і гарады. А акрамя прыродных прыгажосцяў наведвальнікам прапануецца багатая культурная праграма. Напрыклад, ноч сярод дзікіх звяроў або курс малявання на прыродзе.

www.nationalpark-kellerwald-edersee.de

http://germania-online.ru/

Паркі Германіі: так задумала прырода

Stadtplan