Дыгіталізацыя і інтэграцыя: кабінет міністраў Германіі ўхваліў шэраг новых законаў

. Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)

Паскораны пераход Германіі да высокага лічбавага стандарту і больш паспяховая інтэграцыя бежанцаў, што прыяджаюць у краіну: нядаўна на закрытым пасяджэнні кабінета міністраў Германіі быў ухвалены шэраг важных законапраектаў, якія акажуць непасрэдны ўплыў на жыццё нямецкага грамадства ўжо ў бліжэйшай будучыні.

Дапамагаць і патрабаваць

Нядаўна ў горадзе Мезеберг адбылося закрытае пасяджэнне кабінета миністраў Германіі, у ходзе якога міністрам Саюза ХДС/ХСС і партыі СДПГ удалося дасягнуць адзінства ў пытанні новага інтэграцыйнага заканадаўства. Палітыкі ўхвалілі пакет законапраектаў аб паляпшэнні ўмоў інтэграцыі бежанцаў пад назвай «Дапамагаць і патрабаваць».

У яго рамках нямецкія ўлады абавязуюцца ствараць для бежанцаў максімальныя ўмовы для паспяховай інтэграцыі. І ў першую чаргу – забяспечыць доступ да інтэграцыйных і моўных курсаў і рынку працы. Для гэтага ў краіне будзе створана 100 тысяч дадатковых працоўных месцаў спецыяльна для бежанцаў, а таксама пашырана кола асоб, якія маюць права наведваць інтэграцыйныя курсы.

Канцлер Ангела Меркель і віцэ-канцлер Зігмар Габрыэль Павялічыць фота Канцлер Ангела Меркель і віцэ-канцлер Зігмар Габрыэль (© picture alliance / dpa)

«Але мы таксама чакаем, што людзі гэтыя прапановы прымуць, і такім чынам інтэграцыя акажацца больш паспяховай», – падкрэсліла канцлер Германіі Ангела Меркель (Angela Merkel). Па яе словах, Германія зрабіла некалькі высноў з мінулага, калі яе прапановы па інтэграцыі не прымаліся. Каб такое не паўтарылася, новы законапраект прадугледжвае для тых, хто «ўхіляецца», штрафы ў выглядзе скарачэння датацый да мінімальнага ўзроўню.

Акрамя таго, законапраект пакідае для нямецкіх улад, пры неабходнасці, права вызначаць для бежанцаў месца жыхарства. «Мы не хочам з‘яўлення паралельных грамадстваў і гета», – адзначыў міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мезьер (Thomas de Maizière). Па яго словах, мова, праца і прыняцце нямецкай сістэмы каштоўнасцей – асноўныя звёны паспяховай інтэграцыі. Пры выкананні ўсіх умоў бежанцы змогуць атрымаць пастаянны дазвол на пражыванне ў Германіі пасля пяці гадоў знаходжання ў краіне, пры асаблівых поспехах у вывучэнні нямецкай мовы – ужо пасля трох. 

Дыгіталізацыя ўсіх сфер жыцця

Іншай важнай тэмай абмеркавання ў Мезебергу стала лічбавая палітыка федэральнага ўрада. Забяспечыць умовы для правядзення дыгіталізацыі Германіі ў найкарацейшыя тэрміны – адна з першачарговых задач цяперашняй кіруючай кааліцыі. У жніўні 2014 года была прынята прыграма «Digitale Agenda», якая змяшчае план пераходу Германіі да больш высокага лічбавага фармату, які дазволіць Германіі ўмацаваць канкурэнтаздольнасць краіны як індустрыяльнага цэнтра.

Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мезьер Павялічыць фота Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мезьер (© picture alliance / Sven Simon)

Па словах Ангелы Меркель, надыходзячая дыгіталізацыя закране ўсе сферы жыцця, ці то сямейнае жыццё або праца, галіна аховы здароўя або сельскай гаспадаркі. У прыватнасці міністр Томас дэ Мезьер абвесціў аб намеры паскорыць працэсы пераходу да лічбавага фармату ў пытанні электроннага ўрада. Ён падкрэсліў, што піянерам у гэтай галіне ў ЕС на дадзены момант з‘яўляецца Эстонія і ў гэтай невялікай краіны Германіі варта шмат чаму павучыцца.

Міністр транспарту Аляксандр Добрындт (Alexander Dobrindt) паабяцаў паскорыць працэс тэсціравання сістэмы аўтаномнага ваджэння, а міністр працы і сацыяльных пытанняў Андрэа Налес (Andrea Nahles) заявіла аб падрыхтоўцы мер па адаптацыі рынку працы да лічбавай рэвалюцыі. «Мы вучылі людзей карыстацца гаечным ключом, а сёння ўсё часцей аказваюцца запатрабаванымі аналітычныя здольнасці і творчыя навыкі», – адзначыла Налес. Акрамя таго, ключавой задачай для федэральнага ўрада застаецца распрацоўка эфектыўных мер па забеспячэнні лічбавай бяспекі – ад бяспекі тэлекамунікацыйных сетак да абароны даных.

Ірына Міхайліна

30.05.2016

germania-online.ru

Дыгіталізацыя і інтэграцыя: кабінет міністраў Германіі ўхваліў шэраг новых законаў