Праект «Gut leben in Deutschland»: жыць у Германіі добра, а добра жыць – яшчэ лепей

Праект, які складаецца з некалькіх этапаў, стартаваў у красавіку гэтага года і будзе доўжыцца да кастрычніка Павялічыць фота Праект, які складаецца з некалькіх этапаў, стартаваў у красавіку гэтага года і будзе доўжыцца да кастрычніка (© picture alliance / dpa)

Нядаўна ўсю Германію расчуліла гісторыя 14-гадовай палесцінскай бежанкі Рым Сахвіль, якая расплакалася падчас сустрэчы канцлера Ангелы Меркель са школьнікамі ў рамках грамадзянскага дыялогу «Gut leben in Deutschland». Яго мэта – арганізаваць прамую сувязь паміж федэральным урадам і звычайнымі немцамі, высветліць, што для іх важна і што яны хацелі б палепшыць у сваёй краіне. Аднак інцыдэнт з юнай бежанкай нагадаў, што клапаціцца Германіі трэба не толькі аб сваіх грамадзянах.

Добрая медыцына, магчымасць сумяшчаць працу з сям'ёй і даць дзецям якасную адукацыю? А можа яшчэ ўважлівыя адносіны ў грамадстве да пажылых людзей, добрая атмасфера ў калектыве і проста дабразычлівасць у штодзённых зносінах адно з адным? Або добрыя паркі, свежае паветра і экалагічна чыстыя прадукты? Урад Германіі вырашыў высветліць, што для немцаў мае прыярытэтнае значэнне, на што яны звяртаюць больш увагі і што хацелі б палепшыць у сваёй краіне. «Якасць жыцця – што гэта азначае для Вас?» – такое пытанне ўлады Германіі задаюць сваім грамадзянам у ходзе праекта «Gut leben in Deutschland»  (даслоўны пераклад з нямецкай мовы: «Добра жыць у Германіі»).

Праект, які складаецца з некалькіх этапаў, стартаваў у красавіку гэтага года і будзе доўжыцца да кастрычніка. У гэты перыяд па ўсёй Германіі праходзяць грамадскія дыскусіі з удзелам зямельных і федэральных палітыкаў, у тым ліку і федэральнага канцлера Ангелы Меркель. Іх мэта – скласці дакладную карціну аб тым, якім розныя слаі насельніцтва хацелі б бачыць жыццё ў Германіі.

Нядаўна ў ходзе адной з сустрэч у рамках праекта палесцінская бежанка расплакалася. Меркель кінулася яе суцяшаць Павялічыць фота Нядаўна ў ходзе адной з сустрэч у рамках праекта палесцінская бежанка расплакалася. Меркель кінулася яе суцяшаць (© picture alliance / dpa)

Нядаўна ў ходзе адной з такіх сустрэч у паўночнагерманскім Растоку Меркель чакаў сюрпрыз: палесцінская бежанка Рым Сахвіль, чыя сям'я ўжо чатыры гады знаходзіцца ў Германіі, але ніяк не можа атрымаць дазвол на знаходжанне, расплакалася ў гутарцы з бундэсканцлерын. Меркель кінулася яе суцяшаць, але, па меркаванні нямецкіх СМІ, зрабіла гэта даволі нязграбна і таму пазней удастоілася толькі насмешак і абвінавачванняў у адсутнасці эмпатыі. Інцыдэнт у Растоку яшчэ больш падагрэў спрэчкі, што не сціхаюць, аб правах бежанцаў у Германіі, і аб тым, якую палітыку ў гэтым пытанні павінен праводзіць Берлін.

Акрамя таго, у рамках праекта праходзіць анлайн-галасаванне на сайце www.gut-leben-in deutschland.de, дзе можна запоўніць анкету і выказаць усё, што накіпела. Адказы таксама можна паглядзець анлайн. Так, напрыклад, многія карыстальнікі адзначаюць, што для больш камфортнага ўзроўню жыцця ў краіне ім не хапае бяспекі і сацыяльнай справядлівасці, хтосьці патрабуе большых магчымасцей у сумяшчэнні працы з сямейным жыццём. Іншыя ж – як, напрыклад, карыстальнік Mara-Lou – чэсна заяўляюць аб сваіх жаданнях: «Я проста хачу выйсці замуж!». 

На другім этапе экспертная камісія правядзе аналіз атрыманых даных, на падставе якіх будзе распрацавана індыкатарная сістэма, што дазваляе цалкам канкрэтна вымераць узровень жыцця ў Германіі, а таксама скласці далейшы план дзеянняў па яго павышэнні. Першыя вынікі апытання будуць прадстаўлены анлайн у сярэдзіне кастрычніка.

Ірына Міхайліна

03.08.2015

germania-online.ru

Праект «Gut leben in Deutschland»: жыць у Германіі добра